Дарогамі Максіма

Аднак для здагадак падставы ёсць. Нагадаем адзін з леп-шых лірычных вершаў «Цемень», пад якім рукою паэта ў дужках папісана: «Ахвярую М. А. Кіц-пай». Па часе ён напісаны пасля трыялета. А па настрою — гэта крык паэтавай душы, вялікі боль сэрца. Такім болем хутчэй за ўсё магла быць смерць блізкага чалавека. Яна і нарадзіла па-чуцці, поўныя безвыходнай тугі і жалю, за якімі — ду-шэўная пакута:

Я сяджу без агню.

Я стаміўся, прамок.

Над зямлёю — імгла,

у душы маёй змрок.

О, як пуста ў ёй!

О, як холадна жыць!

Кожны раз, калі глыбокае пачуццё трывожыла паэта, яно абавязкова вылівалася ў вершы. Так было з Кіціцы-най, так было і з Клавай. Толькі адпойчы паэт знарок адвёў нас ад пошукаў адрасата. Я маю на ўвазе вершава-нае апавяданне «Вераніка». Чамусьці аўтар палічыў па-трэбным забяспечыць «Вераніку» эпіграфам: «Яна — выдумка маёй галавы». Бацька ў сваіх успамінах выкарыстае гэта для сцвярджэння, нібы яго сын увогуле стараніўся інтымных пачуццяў і паставіў эпіграф для таго, «каб тут не западозрылі жывой сардэчнай прывязанасці», якой, на яго думку, ва ўсе часы быў пазбаўлены Максім.

Мілыя добрыя бацькі! Як вам хочацца, каб вашы дзеці паводзілі сябе не па-даросламу. Што ж, даруем вам ваша заблуджэнпе. I пе будзем вас дакараць за гэта. Мы разумеем, што кожны вобраз — стаіць за ім канкрэтны прата-тып ці не — выдумка пісьменніка. Але ж на гэтай падста-ве не будзем катэгарычна сцвярджаць, што порсанаж тво-ра не меў прататыпа, што за вобразам Веранікі не стаяла канкрэтная асоба.

Чытаючы апісанні прыроды ў «Вераніцы», мы адразу пазнаем Ракуцёўшчыну, дзе былі:

I вулка, веючая сном,

I ціхі старасвецкі дом

3 цяністым, адзічэлым садам;

Над ім шпакоўніца ўгары,

А ўкруг схіліўся тын стары. Праўда, «ціхі старасвецкі дом», абнесены старым тынам, цяпер ужо раскіданы, на яго падмурку стаіць новая хата, не стала і адзічэлага саду. Старэйшыя з жыхароў Ракуцёўшчыны В. Еслановіч і яго жопка пе памятаюць, каб у фальварку была паненка з імем Вераніка. Але ж не абавязкова, каб яна жыла ў Ракуцёўшчыне. I не абавязкова, каб яна звалася Верапікай. Паэт мог даць ёй свае імя. В. Еслановіч і яго жонка ўспамінаюць,. што па сусед-ству быў яшчэ адзіы фальварак і там таксама жылі паненки I хоць гэта не абавязкова, каб вершаванае апісанне поўпасцю адпавядала жыццёваму, аднак не ліпіне нага-даць і такія радкі з «Веранікі»;


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 [28] 29 30 31 32 33 34