Дарогамі Максіма

«Погода отвратительная,— піша з Ялты Максім,— дождь, ветер, холодно...

Ослаб я к тому времени очень. Думаю, дело в том, что хозяйка на топке экономию нагоняла».

Цяжка чытаць гэтыя радкі. А яшчэ цяжэй падумаць, што тут была нейкая наўмыснасць ці нават звычайная абыякавасць да чужога лесу. Як ні змякчай вызначэнні, як ні ўцякай ад узнікшага падазрэння, эле ніяк ад яго ні ўцячы, ні адмахнуцца. Відаць жа, нездарма ўспомніў Л. 3 — ц пра дрэнныя «звычаі»? Нешта ж ён падазраваў?

Пасля дарогі

Праглядаючы падарожныя блакноты і нерачытваючы запісы гутарак з людзьмі, якія мелі дачыненне да Максіма Багдановіча, я кожны раз заўважаў, што не ўсё запісанае мне ўдалося поўнасцю выкарыстаць. Сёе-тое выпадала з таго плана, якім я кіраваўся пры падачы матэрыялаў у папярэдніх раздзелах, тым больш што друкаваліся яны з перапынкам у некалькі месяцаў. За гэты час накапліва-ліся новыя матэрыялы, адкрываліся новыя факты, узні-калі новыя думкі і меркаванні.

Ужо ў Мінску сляды навялі мяне на асабісты дзённік паэта, які знаходзіўся ў рукапісным аддзеле Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР сярод матэрыялаў, пазначаных «Архіў Язэпа Дылы».

Пра існаванне гэтага дзённіка ведала вельмі абмежа-ванае кола людзей. Нават многія з даследчыкаў творчасці Максіма Багдановіча, калі я напамінаў пра дзённік, па-ціскалі плячыма і дзівіліся: «Няўжо ёсць такі дзённік?»

Так і ляжаў ён амаль нікім дагэтуль не чапаны ў інсты-туцкіх шафах. Я ўжыў слова «амаль» не выпадкова, бо ўсё ж да дзённіка — адзіны з уцалелых рукапісаў паэта 247 — дакраналіся цікаўпыя рукі тэатральнага даслед-чыка Алега Саннікава. Болып месяца праседзеў ён з па-велічальным шклом у руках над невялікімі аркушыкамі паперы, спісанымі бісерным почыркам, каб прачытаць тэкст. Расшыфраваныя словы і цэлыя сказы ён старанна заносіў у асобны сшытак. Але да канца расшыфраваць тэкст, напісаны алоўкам пяцьдзесят чатыры гады назад, так і не ўдалося. Паколькі дзённік пісаўся не для пабоч-ных вачэй, таму яго аўтар не клапаціўся пра выразнасць почырку, а шмат якія словы падаваў у скарачэннях, зра-зумелых толькі яму самому.

I ўсё ж месяц карпатлівай працы не прапаў марна. Нават па тым, што расшыфравана, а расшыфравана крыху больш за трэць тэксту, мы можам скласці ўяўленне пра паэтаў характар, пра яго погляды на жанчын і пра яго адносіны з Клавай, якую ён сустрэў улетку 1915 г. у Старым Крыме пад час свайго лячэння там.

Якім было гэтае захапленне: выпадковым ці не? Ад-казаць цяжка. Хутчэй за ўсё не выпадковым, бо пазней, як сведчыць бацька, ён перапісваўся з ёю. Праўда, бацька, які «не ўчытваўся ў гэту перапіску, а толькі бегла пра-глядзеў яе», палічыць гэты эпізод выпадковым, нехарак-тэрным. Што ж, бацькам заўсёды дзеці здаюцца толькі дзецьмі. А дзеці тым часам становяцца дарослымі і па-да-росламу і мысляць і адчуваюць.

Забудется многое, Клава,

Но буду я помнить всегда,

Как в сердце шипела отрава

Любви, и тоски, и стыда.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 [26] 27 28 29 30 31 32 33 34