Дарогамі Максіма

Пазней пра гэты дакумент Адам Ягоравіч напіша ў сваіх успамінах:

«В нем я был переименован из Адольфа в Адама. Это была консисторская выдумка в интересах православия и обрусения... Так вот, после шестнадцати лет я имел два имени (ибо в волостных, т. е. гражданских документах я все же значился Адольфом), целых три отчества (Юрьевич, Георгиевич, Егорович) и две фамилии, если вдаваться в давно минувшее».

Як бы там ні было, а ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю ён паступіў ужо Адамам. Дакумента пра закан-чэнне семінарыі ў шкатулцы не было, аднак, як сведчанне яго настаўніцкай прафесіі, захавалася прадпісанйе ды-рэктара 1-га Мінскага прыходскага вучылйнча ад 15 каст-рычніка 1886 г. за № 3438, з якога відаць, што 15 кастрыч-ніка ён быў прызначаны в. а. настаўніка гэтага вучылішча і павінен быў прыняць ад былога настаўніка Анісімава паводле вопісаў і каталогаў бібліятэку, справы і маёмасць вучылішча, а таксама грошы, якія адпускаліся на ўтры-манне гэтага вучылішча.

Наступныя два дакументы адносяцца да паслярэвалю-цыйнага часу, калі ўжо Адам Ягоравіч працаваў у Яра-слаўскім абласным музеі — і гаворка ў іх ідзе аб прызна-чэнні яму пенсіі: у 1928 г.— персанальнай (60 рублёў у месяц) і ў 1931 г. — акадэмічнай — па хадайніцтву Нар-камасветы РСФСР (.100 рублёў у месяц).

Сямейны куфар перагледжаны. У свой партфель я за-біраю тое, што адклаў, каб завезці ў Мінск, а астатняе зноў кладу на ранейшае месца. Хоць і не пра ўсе падзеі мог расказаць сваімі дакументамі куфар, аднак мы не маем права крыўдаваць на яго. Дзякуй яму і за тое, што ён захаваў для нас многія матэрыялы, якія пашыраюць иашы ўяўленні пра побыт і жыццё сям'і Багдановічаў.

Гэтымі словамі і закончыўся б другі раздзел, калі б не адпа акалічнасць. Праз некаторы час я атрымаў ліст з Яраслаўля ад Аўгусты Іванаўны. Яна паведамляла, што сярод папер Паўла Адамавіча знайшла ўспамійы пра Мак-сіма Багдановіча. Я папрасіў пераслаць іх у Мінск. I вось нерада мною адбітак двухпадвальнага артыкула «Максім Багдановіч», напісанага Л. 3 — цам і надрукаванага ў га-зеце «Іскра» ў Вільні 31 мая 1925 г. (Як потым стала вя-дома, гэты адбітак у свой час пасылала Паўлу Адамавічу Н. Ватацы.)

Калі чытаеш артыкул, высвятляецца, што яго аў-тар — таксама лячыўся ў Ялце. 3 Максімам ён пазнаёміў-ся ў «Беларускай хатцы» ўвосень 1916 г.

Тут жа ў сваіх успамінах Л. 3 — ц, як бы між іншым (а можа, і знарок), задае і такое пытанне: «Пры якіх ва-рунках памёр М. Багдановіч?»

Відаць, у аўтара было нейкае, яшчэ поўнасцю не ўсвя-домленае надазрэнне. Справа ў тым, што ён, знаходзячыся Ў 1916 г. па лячэнні ў Ялце, чуў, што ў прыватиых дамах, якія бралі на сябе цяжкахворых (не бралі гэткіх хворых да сябе лепшыя пансіянаты, баючыся страціць сваіх ква-тарантаў), панавалі, як ён піша, дрэнныя «звычаі». Ён «не раз чуў, што адзіпокіх безнадзейна хворых часта абі-ралі гаспадыні пансіёнаў, дрэнна іх кормячы і тым самым прыспяшаючы іх смерць, пасля якой звыкла самае цэныае з рэчаў кватаранта «прыліпала» да рук гаспадыні».

Адзінокім, безнадзейна хворым прыехаў у Ялту і Мак-с'ім Багдановіч. Мы ведаем, што ў яго былі рэкамендацыі, але чамусьці імі ён не пакарыстаўся. Пасля доўгага блу-кання( чатыры дні шукаў кватэру), стомлены і знясілены, ён спыняецца ў Марыі Цямко. Месца — не з лепшых, бліз-ка мора. А тут яшчэ і надвор'е сапсавалася.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33 34