Дарогамі Максіма

Паступова шкатулка пусцее. Большая палова яе скар-баў адкладзена на стол. Туды трапляе і пасведчанне, вы-дадзенае Яраслаўскім дзяржаўйым мастацкім тэхнікумам, з якога мы даведваемся, што брат паэта Аляксей Багдапо-віч вучыўся на мастака, што ён валодаў і пэўнымі літаратурнымі здольнасцямі — захаваліся рукапісы яго пера-кладаў з грэчаскіх паэтаў. Адкладзена таксама і пасведчанне № 157, выдадзенае Мінскім дзіцячым прытулкам Аляксандры Панасаўне Мякоце, з якога відаць, што яна «...находилась в приюте с декабря месяца 1881 г. по 1 июня 1889 г., где обучалась всем предметам по программе, установленной Министерством народного просвещения для начальных народных училищ, а также обучалась рукоделиям».

Пяць дакументаў адносяцца і да асобы самога Адама Ягоравіча, ці інакш — Адольфа Рыгорава, як запісана ў пасведчанні, выдадзепым 6 жніўня 1878 г. Халопеніцкім валасным праўленнем Барысаўскага павета Мінскай гу-берні за № 475. Імя Адам яму далі пазней, калі трэба было атрымліваць метрыку, без якой ён не мог падацца ў навуку. Да 16 год ён — Адольф, жыхар Халопеніч. Пра гэта сведчыць і дакумент, тэкст якога прыводзім поўна-сцю, захоўваючы стыль валаснога пісара:

«Дано сие от Холопеничского волостного правления крестьянину Минской губернии Бобруйскаго уезда Ляско-вичской волости Адольфу Григорьевичу Богдановичу в том, что он действительно проживает в м. Холопеничах этой же волости и имеет постоянную оседлость к коему на поступление в Несвижскую учительскую семинарию со стороны сего Правления препятствия не имеется, в том подписом с приложением казенной печати удостоверяется».

Далей ідуць подпісы старшыні воласці Е. Скалубовіча, валаснога пісара (подпіс разабраць пельга) і пячаткі.

Па бацьку Адольф названы «Григорьевым», хоць у наступным дакуменце, выдадзеным духоўнай кансісто-рыяй, яго ўжо называюць Адамам Георгіевым. Што ж, блытаніна для таго часу, улічваючы пісьменнасць пісарчу-коў, была з'явай пашыранай. Аднак у пасведчанні імя пастаўлена правільна — Адольф. Так яго звалі ў Халопе-нічах. Але...

Мы ведаем, што Адам Ягоравіч збіраўся паступаць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю — семінарыю права-слаўпую. Ён ужо меў насведчанне, выдадзенае Халопеніц-кай воласцю. Засталося толькі атрымаць метрыку. А яе якраз і не магла выдаць Халопеніцкая царква, бо там запісаў пра яго нараджэнпе і хрышчэнне не было. Бацькі, відаць, лічыліся католікамі і хрысцілі Адольфа хутчэй за ўсё ў касцёле, магчыма, у Дашкавілах, па месцу сваёй прыпіскі — Ягор Лук'янавіч працаваў тады кухарам у маёптку пана Лапо. А атрымліваць дакумент, у якім бы значылася каталіцкае веравызнанпе сына, бацьку, відаць, не хацелася, і ён звяртаецца па метрыку ў Мінскую ду-хоўную кансісторыю. Сваю просьбу тлумачыць тым, што ў метрычных кнігах Халопеніцкай царквы няма запісу пра хрышчэнне сына. Кансісторыя паладжвае следства, якое цягнецца нешта каля года. На год адкладваецца і наступление Адольфа ў семінарыю. I вось праз год яму вы-даецца паступнае пасведчанне:  -

«По указу его императорского величества Минская духовная консистория за надлежащим подписом и приложением казенной печати выдала настоящее свидетельство о том, что по неотысканию в метрических книгах Холопе-ничской церкви Борисовского уезда статьи о рождении и крещении Адама Георгиева Богдановича, духовная консистория, вследствие прошения отца его Георгия Лукьянова Богдановича о выдаче сказанному Адаму метрическаго свидетельства о его происхождении наряжала о том следствие, которое и произведено. По рассмотрении такового следствия и соображении оного с церковными и гражданскими документами консистория сия определением 15 марта 1879 г. состоявшимся и его преосвященством Евгением епископом минским утвержденным заключила: признать названного Адама законным сыном крестьянина Георгия Лукьянова Богдановича и его законной жены Анны Фоминой, родившимся двадцатого марта тысяча восемьсот шестьдесят второго года и крещенным двадцать пятого того же марта священником Владимиром Чеховичем, при восприемниках католическаго исповедания: помещике Доминике Александровой Лаппо и Айне Свенской. Г. Менск. Марта 21 дня 1879 г».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34