Дарогамі Максіма

Мяркуючы па двухтомніку Збору твораў Максіма Баг-дановіча, памянёныя вершы былі ўсё ж прачытаны і на-друкаваны. Яны бясследна не загінулі для чытача.

Н. Бываеўскі затым пераходзіць да апісання празаіч-ных твораў паэта.

«Што ж датыча да мастацкай прозы, то мы маем толь-кі Ю пакуль што занатованых твораў гэтага характару, у болынасці на беларускай мове, але незакончаных. Кончала цалкам апавяданпе «Марына» ды ёсць яшчэ верныя два арыгіналы яго далейшых нарысаў для гістарычнае хрэстаматыі. Найдзены таксама план і пачатак гістарыч-нага рамана з часоў XVI в. Драматычных твбраў не маем у М. Багдановіча зусім».

Далей аўтар артыкула робіць падрабязны пералік ру-капісаў публіцыстычпых і літаратуразнаўчых прац М. Баг-дановіча. Сярод гэтага пераліку значацца рукапісы такіх артыкулаў паэта, як «Забыты шлях», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця», аб Ф. Скары-не, аб Ратамскім прытулку дзяцей бежанцаў, аб мове ў мясцовай школе, а таксама шмат незакончаных артыку-лаў на этнаграфічныя, сацыялытыя і іншыя тэмы. Вялікую цікавасць уяўлялі рукапісы слоўнікавых матэрыялаў для буквара. Захоўваўся сшытак чарнавых выпрацаваных тэк-стаў і шэсць ужо зусім белавых старонак гэтай работы. Рукапісны архіў меў і каля дзесяці лістоў паэта, галоў-ным чынам «неадаслапых па адрасе», сярод якіх два перад-смяротпыя, папісаныя алоўкам: адзін — бацьку, другі — Гапаповічу. Меўся ліст, у якім былі змешчаны заўвагі аб змесце «Вянка», і ліст, у якім пісьменнік збіраўся расказаць прыяцелям, над чым ён працуе.

Значную частку архіва складалі лісты да Максіма Баг-Дановіча. Іх было 194. Сюды ўваходзіла перапіска «Нашай півы», «Украинской жизни», «Украіньской хаты» з пактам, а таксама 9 лістоў ад С. Палуяна, 4 — ад Я. Хлябцэ-віча 2«, 2 - ад Я. Купалы, 2 - ад Б. Эпімаха-Шыпілы, 12 — ад В. Лявіцкай, 7 — ад А. Бурбіса і адзін — ад Цёткі. Ліст Цёткі — адзіны на той час захаваны рукапіс выдатнай паэтэсы-рэвалюцыянеркі.

Колькі б новага расказалі гэтыя лісты, калі б дайшлі да нас!

I тут міжволі ўзнікае пытанне: чаму ж яны не трапілі па старонкі нершага двухтомнага Збору твораў М. Багда-новіча? Ці не было тут якой наўмыснасці? Скажам адра-зу, ніякай наўмыснасці не было. Пра гэта мы ўскосна да-ведваемся з заявы Адама Ягоравіча ў Прэзідыум Акадэміі навук БССР (у куфры захоўваўся толькі чарнавік гэтага дакумента). Заява пісалася як адказ на прапанову Акадэ-міі — вызпачыць канчатковую суму ганарару за выданне твораў М. Багдановіча. Паводле заявы перапіску паэта, накіды, успаміны пра Максіма і ініпае бацька адносіць да катэгорыі матэрыялаў, якія маюць падсобнае значэнне. Ён піша, што яны «ў свой час былі принесены мною як дар Інбелкульту і на іх аплату я ні ў якай меры не прэтэндую. Адзіную ўмову, якую ставіў і стаўлю адносна падобных матэрыялаў,— гэта, каб лісты да паэта розных асоб маглі быць апублікаваны толькі з іх згоды...».

Такая згода, відаць, не была атрымана, і лісты заста-ліся неапублікаваныя. А вельмі шкада...

Рукапісныя матэрыялы, прывезеныя бацькам, дапаў-нялі адзінаццаць фотаздымкаў і зборнік «Вянок» з аўтар-скімі праўкамі вершаў, зробленымі алоўкам.

3 пераліку матэрыялаў відаць, які багаты архіў прывёз тады бацька. Думаецца, што не ўсё загінула. Не выклю-чана магчымасць, што ў дні Вялікай Айчынпай вайны, калі гарэў будынак Акадэміі навук БССР, сёе-тое з гэтага ар-хіва магло трапіць да прыватных асоб.

Иеяк паэт С. Новік-Пягон, прачытаўшы мой артыкул «Максімавымі снежкамі», пазваніў па тэлефоне і паведа-міў, што ў дні Вялікай Айчынпай вайны (ён жыў тады ў Слоніме) да яго прыходзіў незнаемы чалавек і хваліўся, што мае рукапісы Максіма Багдаттовіча. Незнаемы раска-заў, што гэтыя рукапісы ён выхапіў з палаючага будынка Акадэміі навук БССР і намерваўся даць іх публікацыю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34