Дарогамі Максіма

Мы ведаем, што рукапісы, прывезеныя бацькам, саслу-жылі добрую службу пры выданні першага двухтомпага Збору твораў паэта. Ведаем і тое, што не ўсё з прыхавана-га Максімам было апублікавана. Застаецца толькі высвет-ліць: а што ж там было ўвогуле?

Газета «Савецкая Беларусь» у № 134 ад 16 чэрвеня 1923 г. друкуе артыкул Наз. Бываеўскага (Язэпа Дылы) «Скарбы творчасці Максіма Багдановіча», дзе даецца па-драбязнае апісанне матарыялаў, прывезеных з Яраслаўля Адамам Ягоравічам.

Язэп Дыла быў тады членам камісіі Інбелкульта па прыёмцы спадчыны Максіма Багдановііча, і таму ён меў поўную магчымасць падрабязна расказаць пра ўсё, што прывёз Адам Ягоравіч. Паколькі гэты нумар газеты стаў Цяпер бібліяграфічнай рэдкасцю (яго не мае нават Дзяржаўная бібліятэка БССР імя Леніна), я пастараюся болей шырока расказаць пра артыкул і падаць адпаведныя цы-таты. Вось што піша аўтар артыкула:

«...Найболын усяго мы маем перад сабою вершаў М. Багдановіча. Цэлыя сшыткі спроб накідаў і выпраца-ваных тэкстаў; дзесяткі лістоў, чацвёртак, паўлістоў і цэ-лых аркушаў паперы, занятых таксама радкамі вершаў. Тут мы маем першабытныя варыянты як друкаваных яго вершаў, так яшчэ і нідзе не надрукаваных. Прыглядзеў-шыся к таму ці іншаму паэтычнаму твору паэты, відаць, як упарта і старанна працаваў Багдановіч над сваімі вер-шамі, шліфуючы не толькі змест, паасобныя выразы, але аддзельныя словы і нават падлічваючы прыгоднасць асоб-ных складоў... Сярод чарнавікоў ёсць і першая рэдакцыя «Мушкі-зелянушкі», варыянты «Веранікі», «Максіма і Магдалены» і іншых болып выдатных паэтычных твораў песняра. Асаблівую ўвагу зварочваюць на сябе вершы пер-шага нерыяду творчасці, калі яшчэ слоўнікавы матэрыял вершаў не даваўся пісьменніку ў сэнсе чыстаты беларус-кай мовы; затым ёсцв папачка вершаў, якія надбіраліся Максімам для сшытка «Палын-трава», новага збору яго паэтычных твораў. Ёсць таксама цікаўная цетрадка вер-шаў-перакладаў з беларускае на расейскую мову пад на-зваю «Белорусские поэты», дзе змешчаны пераклады Мак-сіма Багдановіча з Марцінкевіча, Неслухоўскага, Я. Ку-палы, Я. Коласа і іншых. Не выкарыстаўшы белавік гэтых сваіх перакладаў для надрукавання ў расейскіх журналах (на рукапісы, ёсць адзнакі, што сшытак вярнулі), Максім карыстаецца гэтым сшыткам ля сваіх чарнавых накідаў беларускіх вершаў і кожын шматок чыстае паперы напаў-няе сваёю «бісернаю» рукою новых арыгіналаў. У гэтым якраз сшытку змешчан вельмі цэнны аўтабіяграфічны на-рыс — ліст да рэдакцыі «Нашае нівы», арыгінал якога, мабыць, не захаваўся, бо беларускія культурнікі і дагэ-туль яшчэ не навучыліся шанаваць матэрыялы, уласна-ручна пісаныя нават выдатнейшымі беларускімі пісьмен-нікамі».

Цяжка ўсведамляць, што ўсё гэта назаўсёды страчана, што нашы даследчыкі пазбаўлены магчымасці дэталёва знаёміцца з чарнавымі накідамі паэта, сачыць за развіц-цём думкі, вывучаць і аналізаваць сутнасць яго правак.

«...3 асаблівай горыччу,— зазначае далей аўтар артыкула,— прыходзіцца тутака адзначыць, што маецца цэлая пачка (да 30—40 штук) чыставікоў вершаў, якія да пра-чытання пад павялічваючым шклом прыйшлося пакуль што не рэгістраваць, бо з краю пачка гэтых рукапісаў на-столькі абгарэла (скрынка ж з рукапісамі хоць і была затоплена ў ваду, але потым вада выпарылася і верх абга-рэў), так што магчыма адзін толькі раз іх чытаць. Па першаму ж асцярожнаму азнаямленню гэтая пачка ў боль-шасці змяшчае якраз творы новыя, не друкованыя яшчэ...»


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34