Дарогамі Максіма

Толькі над раскрытым перабраным куфрам да мяне пачынае прыходзіць думка, што я дарэмна шукаю Максі-мавы дакументы. Яшчэ перад сваім ад'ездам у Мінск паэт акуратна ўсё сабраў і склаў у свой куфэрак. Магчыма, он меркаваў, што некалі ў мірны час прыедзе па іх з Бе-ларусі. Але... прыехаць ужо не давялося. Яго цудам уцале-лы ад пажару куфараіі па просьбе ўрада Савецкай Бела-русі адвозіў на радзіму бацька. Гэта было ў 1923 г. Вось перад намі дакументы за №№ 583 і 584, выдадзеныя Адаму Ягоравічу 2 траўня 244 Паўнамоцным прадстаўніцтвам Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі ў РСФСР і перасланыя ў Яраслаўль. Першы дакумепт без пячаткі, другі з урадавай пячаткай. Прыводжу іх тэксты, якія падаюцца адначасова на беларускай і рускай мовах:

«Грамадзяніну Адаму Юркаву Багдановічу.

Паважаны грам. Адам Юркаў!

Адсылаючы Вам пры гэтым Ахранную грамату на Ваша імя з мэтаю аблягчэння Вашага пераезду з м. Яра-слаўля ў м. Менск і перавозу вельмі каштоўных для Бела-русі рукапісных матэрыялаў Вашага памершага сына — выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча, Паўна-моцнае прадстаўніцтва БССР прыУрадзе РСФСР прапануе Вам таксама сваю дапамогу пры спатканні.

Калі Вы маеце затрымацца ў Маскве, не адмоўцеся па-ведаміць аб гадзіне прыбыцця Вашага цягніка на Яраслаў-скі вакзал для прысылкі за Вамі аўтамабіля і адвоза Вас і рэчэй у памяшканпе Прадстаўніцтва (Мал. Мікіцкая, 18. Тэлефопы: Крамлёўскі 3-15; гар. 2-88-00)».

А восі. і тэкст Ахоўнай граматы:

«Паўнамоцпае Прадстаўніцтва Беларускай ССР у РСФСР гэтым сведчыць, што паказчык гэтага, грамадзяпін Адам Юркаў Багдановіч, бацька выдатнага беларускага паэты Максіма Багдановіча, па запрашэнню Ураду Беларускай ССР пераязджае на жыхарства з м. Яраслаўля ў м. Меиск.

Грамадзяпін Багдановіч вязе з сабою захованыя ім рукапісы, перапіску і іпшыя пявыданыя матэр'ялы свайго памершага сына — паэты для перадачы іх навуковым установам Беларускай Рэспублікі.

Памянёныя матэрыялы маюць для Беларусі вельмі высокую культурную каштоўнасць і ніякім чынам не могуць быць аддадзены ў багаж альбо на захаванне без асабістых гарантыяў у іх заховапасці.

Паўнамоцнае Прадстаўніцтва БССР у РСФСР просіць усе грамадзянскія і чыгуначныя ўлады РСФСР і БССР, па тэрыторыі якіх мае ехаць грамадзянін Багдановіч, ра-біць яму ўсякую дапамогу, дабрачыннасць, ні ў якім разе ие чыніць якіх-нібудзь перашкодаў і па ўсім паўстаўшым у звязку з яго праездам пытанням звяртацца ў прадстаў-ніцтва (Масква, М. Мікіцкая,18, тэл. гар. 2-88-00; Крам-лёўскі 3-15) альбо ў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Са-ветаў БССР (Менск)».

Далей ідуць подпісы паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР тав. Мароза і сакратара (подпіс невыразны). Ахоўная грамата змацавана пячаткай Прадстаўніцтва.

Што ж прывёз тады ў Мінск бацька паэта? У сямейным архіве копіі вопісаў не засталося. Амаль не засталося і жывых сведкаў. А калі б яны і былі, дык хіба ж магла чалавечая памяць утрымаць усё, што было ў Максімавым куфэрку 245! I раптам — о, шчасце! Перад намі газеты «Савецкая Беларусь» № 134 ад 16 чэрвеня 1923 г. і № 137 ад 20 чэрвеня 1923 г., у якіх шырока асвятляўся бацькаў прыезд у Мінск. 3 газет мы даведваемся, што 16 чэрвеня 1923 г. у Доме працаўнікоў асветы адбыўся вечар памяці Максіма Багдановіча. Калі слова далі Адаму Ягоравічу, дык, як зазначае аўтар рэпартажу: «Уся зала зашугала гурнаю авацыяй». Газета цытуе і словы, сказаныя тады Адамам Ягоравічам: «Я некалі адарваў свайго сына ад ра-дзімы, цяпер я звяртаю ўсё, што ён па сабе пакінуў. Ад-даю ўсё тым людзям, якіх любіў мой сын і якія яго лю-бяць».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34