Дарогамі Максіма

Вось чаму вянчанне з Аляксапдрай Панасаўнай не ад-былося, і яе дзеці доўгі час лічыліся бязбацькавічамі, на-ват не былі запісапы на прозвішча Багдановіча. Пад час майго першага прыезду ў Яраслаўль Павел Адамавіч, ві-даць, не надаючы асаблівай увагі дакладнасці, сказаў, што на прозвішча Багдаповіча ён і яго мепшыя браты перай-шлі толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Знойдзейыя ў шкатулцы дакументы ўносяць поўную яснасць. Высвят-ляецца, што справу аб пераводзе дзяцей ад трэцяй жонкі на сваё прозвішча Адам Ягоравіч узпяў яшчэ ў 1914 г., падаўшы 19 лістапада ў Яраслаўскі акруговы суд адпавед-нае прашэнне. Чаму ён наважыўся ўзаконіць сваіх дзяцей так позна — мы не ведаем. Магчыма, паўплывала тое, што пачалася вайна і трэба было неяк узаконіць сям'ю. Так у судзе за № 1024 узпікла справа. Яна пэўпым чынам за-крайула і старэйшых сыноў — Максіма і Лёву. Паколькі яны ўжо былі паўпалетнімі, суд запатрабаваў ад іх адпаведнай згоды на ўсынаўленне бацькам астатпіх дзяцей.

Такая згода, бясспрэчна, была, і ў выніку:

«1914 г. декабря 16 дня, по указу его императорскаго величества, Ярославский окружной суд по гражданскому отделению в публичном судебном заседании, под председательством председателя суда Н. А. Манасеипа, в составе членов: М. С. Лачинова и С. А. Рыкунина, при тов. про-кур. С. Н. Архангельском, при помощнике секретаря Оранском 2-м, слушал дело об усыновлении надворным советником Адамом Георгиевичем Богдановичем детей, рожденных дочерью губернского секретаря Александрой Афанасьевой Мякото,— Павла, Николая, Алексея, Вячеслава и Романа...»

Паколькі факты, дакументы і паказанні сведак не вы-клікалі сумненняў:

«...Окружной суд, руководствуясь 1460s—1460 и 2 ст. Уст. Гр. Суд., определяет: усыновить Надворному Советнику Адаму Георгиевичу Богдановичу детей, рожденных дочерью губернского секретаря Александрой Афанасьевной Мякото: Павла, Николая, Алексея, Вячеслава и Романа, с присвоением им отчества «Адамовичей» и фамилии «Богдановичи».

Як бачым, суд вырашыў толькі адпу справу — узакопіў дзяцей Адама Ягоравіча. Становішча ж жойкі заставалася раиойшым.

Чым бліжэй я дабіраўся да дна куфра, тым большая нецярплівасць агортвала мяие: няўжо тут няма Максіма-вых дакументаў? Часам мне здавалася, што я няўважліва праглядаю матэрыялы. I я тады зпоў вяртаўся да пера-гледжанага.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34