Дарогамі Максіма

Толькі цяпер, апынуўшыся ва ўтульным, прасторным пакоі атэля, я зразумеў, што дапусціў недаравальную па-мылку: забыўся распытаць у Мінску, як знайсці той дом, у якім правёў свае апошнія дні Максім. Я ведаў, што ён жыў па Мікалаеўскай вуліцы ў доме № 8. Але ў каго з ялцінцаў я ні пытаў, усе паціскалі плячыма: такой вуліцы яны нават не чулі. Давялося звярнуцца ў экскурсійнае бюро. Там знайшоўся чалавек, які добра ведае горад. Ён расказаў, што Мікалаеўскай называлі да рэвалюцыі вулі-цу, якую потым перайменавалі ў вуліцу Камунараў і зусім нядаўна — на Набярэжную Леніна. Памяняўся і нумар дома. Замест васьмёркі — двойка. Для лепшай арыентацыі ён на аркушыку паперы намаляваў мне падрабязны план Набярэжнай і расказаў, як лепш туды трапіць. 3 гэтым планам мне ўжо няцяжка было знайсці дом Марыі Цямко, у якім спыняўся Максім Багдановіч.

Па ўсходцах падымаюся на другі наверх. Стукаю ў дзверы,— і трапляю ў кватэру да Надзеі Андрэеўны Андэр-сан. У гутарцы высвятляецца, што Максім жыў не ў іхнім пакоі, а насупраць. Цяпер ужо стукаю ў дзверы насупраць і чую: «Заходзьце». 3 расчыненых на балкон дзвярэй на мяне пазірае пажылая жанчына, якая, седзячы на невя-лічкім зэдліку, грэе на сонцы хворыя ногі. Тлумачу, хто я і чаго прыехаў. Пра Багдановіча яна амаль нічога не ведае, хоць жыве ў гэтым пакоі каля сарака гадоў. Пакой даволі прасторны і светлы. Пры ўваходзе направа некая! стаяла вялікая печ, яе разабралі і паставілі невя-лікую пліту. Злева і насупраць — вокны. Хоць дзень і сонечны, паветра ў пакоі вільготнае — блізка мора. Ві-даць, і сапраўды для Максіма гэты пакой быў занадта сыры.

Раней з балкона, расказвае гаспадыня пакоя Тарасюк, добра быў відаць бераг. Цяпер жа яго засланілі вершаліны кіпарысаў і алычы. Мора віднеецца толькі ўдалечыні. Азі-раюся па баках. Вось тут, каля сцяны, стаяў яго ложак. Тут, лежачы, саслабелай рукой гартаў ён старонкі збор-ніка «Вянок», нядаўна выдадзенага ў друкарні Марціна Кухты. Гартаў не для пацехі ці самалюбавання, а для таго, каб зрабіць, пакуль ёсць яшчэ сілы, патрэбныя, на яго погляд, папраўкі ў вершах, палепшыць іх. Палепшыць, не зважаючы на тое, што дні яго ўжо былі злічаны. Згадваец-Ца, колькі клопатаў I турбот давялося яму зазнаць пры выданні зборніка. Не было грошай. Разлічваць на бацька-ВУ дапамогу не мог, бо той, як відаць з паэтавых лістоў, жыў «ад 2-га да 20-га, да таго ж і вінен шмат каму». Заста-валася адно: пазычыць пад кніжку грошы ў знаёмых. «Калі Вам тыя займы здадуцца прыдатнымі,— піша ён да рэдак-Цьіі «Нашай нівы»,— дык напішыце мне».

Нам иевядома, што адказалі з рэдакцьи, як і невядома, пазычаў ён грошы ў знаёмых ці не. Але да грашовага питания ён будзе вяртацца не раз. У другім лісце ён паведа-міць «Нашу ніву», што ў яе адрас павінны пераслаць грошы з аднаго ўкраінскага часопіса, для якога ён рабіў «пе-раклад з беларускага на расійскі». «Гэта на зборнічак»,— ласкава дадасць паэт.

Доўга і цярпліва ён будзе чакаць яго выхаду. А калі нарэшце дачакаецца — на радасць застанецца мала часу. Вельмі мала. Аднак і пры гэтым выхад «Вянка» з'явіцца для яго самай значнай падзеяй у жыцці. Такой падзеяй, якая скрасіць неадольны сум і адзіноту паэта ў самую тра-гічную хвіліну, калі ён адчуе і зразумее, што япа такі — апошняя.

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотиы, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34