Дарогамі Максіма

Першая думка — невядомае апавяданне Максіма Баг-даповіча. Але дата, 1893 год, адразу ж ахалоджвае мяие. Не мог жа ён у два гады пісаць апавяданні... Што ж тады хаваецца за гэтым «М. Б.»? Відаць, нехта з родзічаў, інакш газета не збераглася б у сямейным архіве. Можа, Ма-рылька?..

I толькі пазней, ужо дома, я прачытаў на 97-й старон-цы кнігі ўспамінаў Адама Ягоравіча: «Находящийся среди материалов единственный рассказ, ею написанный, показывает, что она обладала даром изобразительности, а при этом условии из нее могла бы выработаться хорошая писательница».

Дык вось хто аўтар гэтага апавядання! Вось ад каго атрымаў свой пісьменніцкі дар Максім Багдановіч. Вось чаму сярод сямейных рэліквій захоўваўся гэты нумар газеты. Паколькі ні ў адной з беларускіх бібліятэк няма гэтага нумара, я дазволю сабе спыніцца на апавяданні больш падрабязпа. Па свайму характару — тэта тыповае навагодвяе апавяданне, якія ахвотна друкавалі газеты таго часу. Аднак настрой яго — не зусім святочны. У цэнтр увагі пісьменніца, як бы прадчуваючы і свой лес, паста-вша бедную, хворую на сухоты жапчыну.

«Не один раз в отчаянии билась она головой о холодные стены своей убогой конуры, прося у бога смерти, лишь бы не слышать этих надрывающих душу детских воплей о хлебе! Не один раз, заломивши руки в смертель-пой тоске, она, как безумная, металась по комнате, ища и не находя выхода из своего положения! Как утопающий хватается за соломинку, так она хваталась за всякую возможность раздобыть какой-нибудь грош: за работой не различала дня от ночи, шила и мыла на господ и всячески угождала их прислуге, от которой нередко зависело получение заработка. О, она не боялась труда! Она то задыхалась в душной, как баня, прачечной, то мерзла на речке, полоща белье, то слепила глаза за вышивкой или вязаньем, не чувствуя усталости и не замечая, как угасали ее силы и здоровье...»

Гераіні апавядання хочацца над Новы год узрадаваць дзяцей падарункамі, а грошай няма. I яна вырашае рас-'стацца з вянчальным пярсцёпкам, каб на атрыманыя гро-шы купіць цацкі і сказаць дзецям, што і ім Хрыстос пры-пёс апоўначы падарункі. Але пярсцёнак не ўдалося пра-даць.   Болыпы сын, Міша, не дачакаўшыся абянапага падаруыка, думае, што Хрыстос заблудзіўся, не знайшоў іхнюю хату, і ўгаворвае меншага брата, Колю, пайсці шу-каць яго.

«Дойдя до конца улицы, они вдруг остановились как вкопанные перед большим одноэтажным домом, глядевшим на них всеми своими широкими, ярко освещенными окнами. Громадная зала, вся залитая светом, была видна, как на ладони. Посредине ее красовалась вся в огнях, богато усыпанная золотом и серебром, нарядившаяся во все цвета радуги, роскошная елка. Из-под каждой ее ветки выглядывали апельсины, яблоки, орехи, разноцветные коробочки, а на самой верхушке, как будто, собираясь лететь, расправлял свои серебряные крылья ангел.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34