Дарогамі Максіма

Не магу не звярнуць увагі яшчэ на адну фатаграфію ў альбоме. Спярша мне здалося, што гэта певядомае фота Максіма Багдановіча. Але, перавярнуўшы картку на другі бок, я прачытаў: Апдрэй Андрэевіч Галаван — унук Адамавай сястры Марыі. У маіх руках была картка таго чалавека, пра якога Павел Адамавіч расказваў, што ён і тварам і постандю быў вельмі падобны да Максіма. Калі Павел Адамавіч упершышо яго ўбачыў, дык аж здрыга-нуўся ад печаканасці, пібы сустрэўся з жывым братам: і голас такі ж, і такія ж каштанавыя валасы. Вось з каго можна было ляпіць скульнтурны партрэт паэта!

Я адбіраю тыя матэрыялы, якія мяркую забраць з да-зволу Аўгусты Іванаўны з сабою ў Мінск. На стол адкладваю альбом, канверт з апошпім лістом малодшага Максі-мавага брата Лёвы..., а сам зноў нагінаюся над расчыне-ным куфрам. Дастаю шкатулку кітайскай работы. Якраз у ёй і была захавана наибольшая колькасць дакументаў. Разгортваю пакет, на якім па-руску напісана: «Документы Марильки». Ласкавым імем «Марылька» заўоёды называў сваю першую жонку Адам Ягоравіч. У пакеце — два па-сведчанні, выдадзеныя Марыі Панасавай Мякоце (дзяво-чае прозвішча Максімавай маці), з якіх відаць, што яна вучылася ў С.-Пенярбургскай земскай настаўніцкай школе, і білет, выдадзены ёй Мінскай гарадской паліцэйскай управай 28 жніўня 1888 г. на права свабоднага пражыван-ня ва ўсіх гарадах Расійскай імперыі тэрмінам на адзін год. На адваротным баку білета — даведка свяшчэішіка Хмарына-Гардзецкай царквы Міяскага навета Пашкевіча, з якой відаць, што ён 30 кастрычніка 1888 г. павянчаў Марыю Мякоту з настаўнікам 1-га прыходскага Мінскага вучылішча Адамам Ягоравічам Багдановічам.

Па датах, якія стаяць на дакументах, высвятляецца, што ў першы год свайго замужжа Марыя Панасаўна вымушана была разлучыцца з Адамам Ягоравічам, каб закопчыць вучобу ў Пецярбургу 243. Відаць, яны падтрымлівалі перапіску, але лістоў таго часу не заха-валася.

У сваіх успамінах Адам Ягоравіч расказвае, што Марылька была вельмі здольная вучаніна. Шкада, што не за-хавалася атэстата аб заканчэнні С.-Пецярбуіргскай земскай настаўніцкай школы. У шкатулцы захоўвалася толькі фотакопія пасведчання пра заканчэнне Мінскага трохклас-нага жаночага вучылішча. Але і з гэтага дакумента ві-даць, што яна ўсе прадметы (рускую мову, арыфметыку, рускую гісторыю, геаграфію, чыстіапісанне, закон божы, рукадзелле, спевы) здала на выдатна.

Марыльчыны дакументы я зноў акуратна складаю ў той пакет і адкладваю ў стосік. Затым бяру ў рукі па-жаўцелы ад часу экземпляр газеты «Гродненские губернские ведомости» № 102 за сераду 29 снежня 1893 г. (не-афіцыйная частка). Недаўменна паціскаю плячыма: чаму тут апыпуўся гэты нумар газеты? Выпадковасці быць не магло. Перачытваю першую старонку — нічога такога, што магло б прыцягнуць увагу. Разгортваю газету і — бачу развярстанае на два высокія падвалы апавяданне «Накануне рождества» — і подпіс «М. Б.».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34