Дарогамі Максіма

У Ніжпім заставалася малодшая сястра Кацярыны Паўлаўпы — Аляксандра Паўлаўна — адзіны чалавек, хто рэгулярна перапісваўся з Пешкавымі. Да яе за навінамі часта заходзіць Адам Ягоравіч. I не толькі за навінамі. Хутка іх сустрэчы перарастаюць у шчырае каханне, і яна становіцца яго жонкай.

Па ўсім відаць, што новы шлюб прынёс нямала радасці Адаму Ягоравічу. У альбоме шмат здымкаў з новай жонкай. Але радасць была кароткая. Не прайшло і года, як Аляксандра Паўлаўна памірае пры першых родах. Ёй было ўсяго дваццаць гадоў. У альбоме побач з яе здымкам і фота яе сына ПІурыка, якога потым забрала да оябе Ка-цярына Паўлаўна Пешкава. На здыміку хлопчыку на вы-гляд, пэўна, болын года. Шурыка мы бачым яшчэ на ад-иой фатаграфіі, дзе ён стаіць на крэсле, прытуліўшыся да бабкі (Аляксандры Волжынай), якая левай рукой абдымае свайго другога ўнука — Максіма (сына М. Горкага).

Да ніжагародскага перыяду жыцця Багдановічаў адио-сяцца і многія здымкі Аляксандры Панасауиы Мякоты. На здымку яна такая, якой прыйшла ў дом Багдановічаў з сіроцкага лрытулку — у форменнай сукенцы.

Па фотаздымках мы знаёмімся і з родзічамі Адама Яго-равіча: яго бацвкам Ягорам Лук'янавічам, роднымі сёстра-мі, жонкай Марыляй, Максімавымі роднымі братамі Вадзі-мам і Лёвам, пляменніцамі Нютай Гапановіч і Ганнай Кіпрыянаўнай Гразновай і інш.

Здымкаў самога Максіма ў альбоме няшмат — толькі два, ды і тыя вядомыя па публікацыях. Відаць, астатнія былі адвезены бацькам у 1923 г. у Мінск разам з рукапі-самі паэта і беззваротна загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Затое шчаслівая знаходка — фатаграфія Максіма, зробленая з малюнка, дзе невядомы мастак здолеў вельмі траппа перадаць рысы характару паэта. Паглядзіце на яго вочы — гэта не перадае ні адна вядомая фатаграфія. Кольта ў іх агню, тэмпераменту, жвавасці! I як да гэтага пар-трэта стасуюцца словы бацькі, у якіх ён апісвае характар сына: «...Максим — горячий, страстный, почти одержимый, увлекающийся образами, красотою, формою, силою чувства, а не логическими построениями, и потому беспорядочный, бурный, стремительный».

Застаецца высветліць: у якім жа годзе намаляваны з натуры тэты партрэт? Даты на фотарэпрадукцыі няма. Відаць, яе не было і на арыгінале, таму фатограф не меў магчымасці зрабіць адпаведную паметку. Паспрабуем устанавіць дату па ўскосных прыметах. Паводле ўспамінаў сяброў мы ведаем, што Макеім заўсёды насіў форменнае адзенне: гімназічнае — калі вучыўся ў гімназіі, і ліцэй-скае — калі паступіў у юрыдычны ліцэй. Hi па адной фа-таграфіі мы не бачылі яго інакш апранутым. А тут рантам на ім — белая сарочка пры галыптуку, фуражка і лёгкая накідка з башлыком.

Мусіць, доўга давялося б ламаць галаву над разгадкай таямніцы, калі б не выпадкова знойдзеиы асабісты дзёп-нік паэта, пісаны ім пад час лячэння ў Старым Крыме, куды ён, як нам вядома, ездзіў у 1915 г. У дзёнпіку ёсць упамінанне пра тое, што ён, ідучы гуляць, браў з сабой пакідку. Пра гэтую пакідку не ўпамінае ніхто, апісваючы зпешпі выгляд паэта. Відаць, Максім не апранаў яе ў Яра-слаўлі, бо калі б апранаў, дык хто-небудзь пра гэта аба-вязкова ўспомніў бы. Хутчэй за ўсё паэт набыў накідку перад ад'ездам у Стары Крым і насіў толькі там. А па-кольт мы ведаем, калі гэта было, дык можна, не сумня-ваючыоя, сцвярджаць, што партрэт маляваўся з натуры ў Старым Крыме ўлетку 1915 г. Нельга не адзиачыць такой акалічнасці: калі б партрэт пісаўся ў Яраслаўлі, дык бацька ці хто з радні ведаў бы прозвйнча мастака і, маг-чыма, пазней зрабіў бы адпаведную паметку на арыгінале ці рэпрадукцыі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34