Дарогамі Максіма

Наступны здымак пераносіць нас ужо ў Гродна. Туды Адам Ягоравіч змушаны быў выехаць пе па сваей волі. У яго пачаўся крывацёк з горла, і дактары забаранілі пра-Цаваць у школе.

«Из всех возможных должностей,— пісаў ва ўспамінах Адам Ягоравіч,— я выбрал службу в Крестьянском байке как такую, где я мог работать па пользу народа. Я просил о назначении меня в Минское отделение банка. Мне обещали, так как была вакансия, но она была заменена ставленником вновь назначенного управляющего отделением, и мне предложили Гродно». Давялося ехаць — іншага вы-баРУ пе было.

У Гродна Адам Ягоравіч заводзіць новыя знаёмствы і адразу ж уключаецца ў культурна-асветніцкую дзей-насць. Арганізоўвае народную бібліятэку. Але жыць і пра-цаваць у Гродна давялося нядоўга. Адама Ягоравіча пад-пільноўвае страшны лес — памірае жонка, якую ён вельмі паважаў і заўсёды ласкава называў Марылькай. Зноў пе-раезд. На тэты раз — за межы радзімы, у Ніжпі Ноўгарад. Збіраючыся ў дарогу, Адам Ягоравіч запасаецца ў Мінску рэкамендацыйнымі пісьмамі ад таварышаў да розных асоб, у тым ліку пісьмом да М. Горкага. Гэтае пісьмо і было прычынай іх знаёмства, якос затым вылілася ў сар-дэчную і доўгую дружбу.

У альбоме мы бачым фотакарткі, на якіх Мавсім Горкі сфатаграфаваны са сваёй жонкай Кацярынай Паўлаўнай, асобна Кацярыну Паўлаўну, калектыўны здымак Адама Ягоравіча з Горкім і дырэктарам Ніжагародскай гімназіі і побач ялцінская фатаграфія, дзе Аляксей Максімавіч зняты з Кацярынай Паўлаўнай. Пра гэтую фатаграфію хо-чацца расказаць болын падрабязна.

Гэта было ў 1897 г. Тады М. Горкі цяжка хварэў. Дак-тары разумелі, што адкрыліся каверны ў лёгкіх, і таму параілі неадкладна ехаць лячыцца ў Крым. Хоць Аляксей Максімавіч і не вельмі верыў у папраўку, аднак паехаць на лячэнне згадзіўся. Праводзіць Максіма Горкага і Кацярыну Паўлаўну ў гэтую далёкую наездку прыйшоў толькі Адам Ягоравіч. Было гэта 14 студзеня. Аляксей Максімавіч выглядаў вельмі хваравіта — «бледный, с синевой под глазами...,— як апісвае А. Багдановіч,— он слегка покачивал головой, когда тронулся поезд. Видимо, он считал это прощание последним...» Але на поўдні зда^-роўе Аляксея Максімавіча начало паляпшацца. ІІраз тры месяцы ён у знак удзячнасці прысылае А. Багдановічу сваю фотакартку. На адвароце робіць надпіс: «И Вы нам пришлите тоже — т. е. свою карточку.

А. Пешков».

Тут жа, ніжэй, прыпіска ад Кацярыны Паўлаўны: «Посылаем карточку, чтобы не забыли наших физиономий, т. к. мы, вероятно, пробудем до следующей весны

на юге. Е. П. 18^ 97».

I сапраўды, на поўдні яны затрымаліся, але — не ў Ялце. Праз чатыры месяцы, па запрашэнню былой княгіні Хвастовай, Аляксей Максімавіч з жонкай пераязджае на Палтаўшчыну ў яе маёнтак Мануйлаўку. Прырода і ва-коліцы Мануйлаўкі вельмі спадабаліся Аляксею Максіма-вічу, а клімат Палтаўшчыны здаўся болып прыдатным для яго здароўя, чым ялцінскі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34