Дарогамі Максіма

I вось праз чатыры з паловай месяцы я зноў у хаііе Багдановічаў. Пакоі без гаспадара здаюцца пейкімі апу-сцелымі. Удава, гаротная Аўгуста Іванаўпа, пацішзлым голасам расказвае пра хваробу і апошнія дні мужа і тут жа запрашае ў яго пакой.

—  Мы нават нічога яшчэ не перастаўлялі. Усё тут за-сталося, як нры ім.

Я разумею яе. Не так легка прывыкнуць да таго, што здарылася. Не так легка змірыцца з нечаканай адзіпотай. Яшчэ ў лісце з Нясвіжа, дзе ў кастрычніку застала мяне вестка пра смерць Паўла Адамавіча, я прасіў Аўгусту Іва-наўну зберагчы сямейныя архівы. Мая просьба пе заста-лася без увагі. I цяпер, поўпы хвалявання, я прыступаю да справы. Асцярожна выношу бліжзй да акна спярша маленькі куфэрак. Ёп лёгкі.' Скарбаў у ім небагата: не-калькі матэматычных кніг і папак з рукапісамі — архіў самога Паўла Адамавіча, які пры жыцці выкладаў у тэх~ нікуме матэматыку. Таму тут сабрапа толькі тое, што да-тычылася яго прадмета.

Аўгуста Іванаўна прапануе заняцца другім куфрам:

—  Галоўпае, відаць, там...

Разам з ёю падносім ладна напакаваны куфар да акна. 3 выгляду ён нічым не адрозніваецца ад тых куфраў, якія не раз даводзілася бачыць у вясковых хатах ці каморках. Звычайна ў іх гаспадыяі трымалі свой самы каштоўны скарб — сувоі палатна, сукенкі, спадніцы, крамную во-пратку. Тут жа, у Багдановічаў, зберагалася іншае. Куфар меў як бы тры ярусы, у якія былі беражліва ўкладзе-ны кпігі, папкі, пакеты... Сярод кніг — шмат вядомага: першае выданне «Вянка», двухтомны Збор твораў Максіма Багдановіча, творы паэта ў рускіх і ўкраінскіх перакла-дах, літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта...

Паклаўшы гэта збоку, дастаю перавязаны вяровачкай пакет з надпісам: «Перапіска з Катіярыпай Пешкавай».

Лістоў пяшмат. У адпым з іх упамінаюцца імя Максіма і Адама Ягоравіча Багдановічаў і гаворыцца, што япы вельмі любілі Беларусь. Па перапісцы відаць, што Каця-рыну Паўлаўну цікавілі толькі матэрыялы пра М. Горка-га. Яна паведамляла, што прышле па іх спецыялыіага чалавека. Пасланец, відаць, прыязджаў, бо горкаўскіх маторыялаў, за выключзннем некалькіх фатаграфій, у куфры не знайшлося... Зрэшты, на іх горкаўскі музей меў поўнае права...

Першы ярус не вельмі цешыў: вядомыя кнігі, вядомыя артыкулы. Затое другі... Перад маімі вачыма — аж не ве-рыцца! — тоўсты, у скураной вокладцы, з бліскучай за-шчапкай сямейны альбом. Бяру яго ў рукі, асцярожна на-ціскаю зііізу кругленькую галоўку іспружынавай зашчапкі, якая нагадвае малюсенькую гантэлю, і альбом раскрыва-ецца. На мяне пазіраюць добрымі вачыма знаёмыя па про-звішчах людзі.

Найболын за ўсё здымкаў самрга Адама Ягоравіча, ад ранніх, якія рабіў мінскі фатограф М. Страшунер, да ні-жагародскіх, якія належаць вядомаму майстру фатаграфіі М. Дзмітрыеву (дарэчы, у гэтага фатографа здымаўся часта і М. Горкі), і аж да апоншіх, аматарскіх. Некаторыя з іх вядомыя па ранейшых публікацыях, а некаторыя яшчэ не публікаваліся.

Вось перад намі здымак мінскага перыяду жыцця Адама Ягоравіча, калі ён працаваў у прыходскім вучылішчы. Ён сядзіць у цэнтры, а збоку і наперадзе — настаўпікі і вучні. На класнай дошцы, якая служыць як бы фонам, каліграфічным почыркам выведзены словы: «Да будет свет!» Гэтыя словы напісаны не выпадкова. Япы былі дэ-візам тых, хто нёс народу святло адукацыі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34