Дарогамі Максіма

Абыходзіўся з людзьмі Максім вельмі далікатна, ста-раючыся нават у дробязях пічым не пакрыўдзіць чалавека. Яшчэ тады, калі ён жыў у Яраслаўлі, з ім завочна пера-піовалася бліжэйшая сяброўка Людвікі Антонаўны. Адзін час яна перапісвалася таксама з Максімам Гарэцкім, і даволі доўга. Перапіска спынілася толькі пасля таго, як яны абмяняліся фотакарткамі. Багдановіч, відаць, фо-такарткі не прасіў — і сувязь у іх працягвалася аж да-туль, пакуль ён не прыехаў у Мінск. Сустрэча не прынесла радасці Максіму. Па лістах ён уяўляў яе не такой. 'Фанта-зія паэта, відаць, малявала яе аблічча болын прывабным. Адносіны набылі фармальны характар. Але канчаткова парваць з ёю Максім не мог. Не хацелася прыносіць боль чалавеку. Неяк позна ўвечары, вяртаючыся з вакзала пасля праводзін на фронт сястры міласэрнасці, якая гасця-вала ў Сівіцкіх, Максім прызнаўся Людвіцы Антонаўне, што пе мае да яе сяброўкі ранейшых пачуццяў, але і не можа парваць з ёю, каб не пакрыўдзіць чалавека.

Ён стараўся рабіць людзям толькі дабро. I ўсе, хто яго ведаў, душою і сэрцам гарнуліся да яго. I калі ўзімку 1917 г. Максіму зпоў стала горш, сябры сабралі грошы, каб адправіць паэта на лячэнне ў Крым.

«Тады мы апошні раз яго бачылі,— з сумам у голасе заканчвае Людвіка Антонаўна.— Калі б ведалі, што там ён не паправіцца, то, можа б, не выпраўлялі ў такую далёкую дарогу. Хай бы ён правёў свае апошнія дні сярод блізкіх людзей, а не там... у поўнай адзіноце...»

Ракуцёўшчына. Моўчкі іду па вузкай сцяжынцы міма вечна жывой крыніцы, да якой не раз прыходзіў Максім. За крыніцаю, звесіўшы долу каласы, дрэмле спелае жыта. Сінімі вачыма пазіраюць з яго .васількі.

Хутка ў маіх руках набіраецца вялікі букет васількоў. Мяркую высушыць і сабраць з іх хоць жменьку насення, каб пасеяць на магіле ў Ялце.

Хай там, далека ад Беларусі, зацвітуць нашы васількі і напомпяць кожнаму, хто будзе прыходзіць пакланіцца Багдановічу, аб вечнай красе роднага краю паэта.

Скарбы куфра Багдановічаў

 

Першае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём Максіма Батдановіча, падарыла мне шмат уражанняў. Асабліва сустрэча з яго братам Паўлам Адамавічам, які жыў у Яраслаўлі. I ўсё ж поўнасцю сваіх магчымасцей выкарыстаць пе ўдалося. Я меркаваў, што не толькі здо-лею распытаць у Паўла Адамавіча пра Максімава жыццё, але і пазнаёмлюся з некаторымі сямейнымі дакументамі. Я ведаў, што яны ёсць, нават бачыў, дзе яны ляжалі... Аднак Павел Адамавіч абмежаваўся тады толькі размовай. Прасіць было няёмка — і я выехаў з Яраслаўля, так і не дазпаўшыся: а што ж захоўваецца ў куфрах...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34