Дарогамі Максіма

Але мы забеглі крыху наперад... Калі назаўтра Павел Адамавіч з банькам вярнуўся дадому, то быў здзіўлепы такім відовішчам: па папялішчы адзіпока ляжала цалю-сепькая рафаэлеўская «Мадонна». Адразу мільганула думка: «Няўжо мадонна і сапраўды святая, калі агонь і той не ўзяў яе?» I можа б, гэтая думка і надоўга ўсталявалася ў галаве, калі б не расказ бацькі... Вандруючы па бліжэй-шых сёлах, ён знаходзіў асобйыя кнігі са сваёй бібліятэкі. Зпачыцца, пехта ж пакарыстаўся адсутпасцю гаспадароў і сёе-тое прыбраў да рук, у тым ліку «Мадонну». А калі ўбачыў, што вяртаюцца гаспадары, падкінуў яе па папя-лішча.

3 сям'ёй Багдановіча звязана жыццё і яшчэ адной жанчыны — Аляксандры Паўлаўны Волжынай, другой жонкі Адама Ягоравіча. Пражыла яп.а нядоўга — толькі да родаў. Пасля сябе пакіпула сына — Шурыка, яііі вы-хоўваўся ў сям'і Пешкавых і ў дзіцячым узросце памёр. Партрэт Аляксандры Паўлаўны — родпай сястры жонкі М. Горкага — да апошняга часу захоўваў Павел Адамавіч. I калі пры развітанні дазнаўся, што я з Яраслаўля еду ў Горкі, папрасіў перадаць гэты партрэт або стрыечнай пляменніцы Мансіма Багдаповіча Наталлі Глебаўне Куп-цэвіч, або горкаўскаму музею. Наталлю Глббаўну я дома не застаў (яна ў гэты час была ў Ленінградзе), і партрэт давялося перадаць у музей. Там вельмі ўзрадаваліся, бо такога партрэта Аляксандры Паўлаўны яны пе мелі.

3 Горкага я ад'язджаў поўны ўражапняў...

Бясспрэчна, гарады цяпер не такія, як да рэвалюцыі. Выраслі новыя дамы, вуліцы, а на ўскраіпах — цэлыя ра-ёпьт. Але гарады не настолькі змяніліся, каб у іх не заста-лося некранутых мясцін, якія наведваў некалі Максім. Такімі ж, як і тады, выглядаюць цэнтры абодвух гарадоў, пабярэжная Волгі, абодва крамлі — Яраслаўскі і Ніжага-родскі. Здаецца, іх не крануў час, і зусім лёгка ўявіць, з якім адчуванпем хадзіў тут наш Максім. Затое ў Мінску час і бязлітасныя разбуральныя войны пазаўсёды сцерлі з зямлі ўсе тое, што было звязана са знаходжаннем паэта. 3 зямлі, але не з памяці людской...

Памяць аказалася болын даўгавечпай, чым нават бу-дынкі. Яе не маглі знішчыць бомбы ці спапяліць шматлі-кія пажары. Праз доўгія гады людзі збераглі ў сваіх сэр-цах і дапеслі да нас светлыя ўспаміны пра паэта.

У Вільнюсе на ўскраі горада ў ляопым зацішку жыве Людвіка Аптонаўпа Войцік (пры знаёмстве з паэтам на-сіла прозвішча Сівіцкая). У свой час япа актыўна ўдзельдічала у беларускім нацыяналыіым руху, рэдагавала і выдавала часопіс для дзяцей «Заранка», сама выступала ў друку над псеўданімам Зоська Верас. Увосепь 1916 і ўзімку 1917 г. яна разам з Максімам Багдановічам пра-цавала ў Камітэце дапамогі ахвярам сусветнай вайны. Да яе і накіраваўся я. I хоць на руках у мяне быў дакладны адрас — праспект Чырвонай Арміі, 180а,— давялося доўга паблукаць па горадзе, перш чым натрапіць на верны след. Маючы такое пазначзние, як праспект, хіба ж мог я па-думаць, што адрасата трэба шукаць за горадам, за некалькі сот метраў ад чыгункі, у гушчары сасповага бору. Да хаты вяла вузкая лясная сцежка, якую ў сваю чаргу перасякалі новыя сцсжкі, збіваючы мяне з дарогі. Гадзіны паўтары папахадзіўшы па лесе, я нарэшце натрапіў на невялікі ўзгорак, на якім віднелася вясёлая хатка, абпесеная плотам.

Сайт «Русская любовная лирика» - На сайте собраны произведения русской классической поэзии.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34