Дарогамі Максіма

Неўзабаве пачалася сусветпая вайиа. Частка беларускай зямлі апыпулася пад ворагам. Пацягнуліся на ўсход бежапцы. Бежанцы паявіліся і на вуліцах Яраслаўля. Па-блізу дома Нашанскіх, у якім жылі Багдановічы, у толькі пгго пабудаваным двухпавярховым драўляным будынку знайшлі часовы прытулак бежанцы. Быў сярод іх і нехта з Халопеніч — бацькавай радзімы. Як сведчынь Павел Адамавіч, Максім прападаў там цэлымі днямі, памагаючы бежанцам наладзіць іх нялёгкі побыт. Яму хацелася не толькі зменшыць іх пакуты, але і слухаць тую мову, да якой так прагна цягнуўся.

Вайна не абмінула і сям'ю Багдановіча. Максіма не маглі прызваць у армію з-за хваробы, затое Лёва, які вучыўся тады ў Маскоўскім універсітэце і меў адтэрміноў-ку па мабілізацыі, добраахвотна пакідае універсітэт і па-ступае ў Аляксандраўскае афіцэрскае вучылішча. Вучыц-ца вельмі старанна і толькі на вышэйшую адзнаку. Перад апошнім экзаменам у яго горлам пайшла кроў. Выклікалі баньку. Ён прывозіць Лёву з Масквы на насілках — такі той быў слабы. А праз некалькі дзён, пачуўшы сябе кры-ху лепш, Лёва адпрогнваецца пагасцяваць да Гапановічаў у Ніжні Ноўгарад. Неўзабаве адтуль прыходзіць ліст, у якім паведамляецца, што Лёва знік з Ніжняга. Толькі пазней высветлілася, што ён запісаўся ў добраахвотнікі і паехаў на фронт. У часе Брусілаўскага прарыву Лёва быў паранены разрыўпой куляй у нагу. Трапіў у кіеўскі шпіталь, дзе і памёр.

Павел Адамавіч на момант змаўкае. Я ж, акідаючы по-глядам пакой, заўважаю злева ў кутку два куфэркі, адзін большы, другі меншы. У іх, як потым высветлілася, захоў-валіся рэшткі сямейных рэліквій. Такі, як той меншы, ку-фэрак, расказвае Павел Адамавіч, быў і ў Максіма. Ад'-язджаючы ў 1916 г. у Беларусь, Максім навёў у куфэрку парадак: тое, што трэба, забраў з сабой, а астатняе пакі-нуў дома.

Пра гэты куфэрак, відаць, ведалі і пекаторыя дзеячы з беларускіх нацыяналістаў, бо неяк улетку 1918 г. у Яра-слаўль завітаў прадстаўнік ВНР (Беларускай народнай раДы) і, прад'явіўшы свае дакументы, хацеў забраць рука-пісы Максіма. Адам Ягоравіч не згадзіўся іх аддаць. Ад-нак ён разумеў, што спадчынай сына могуць зацікавіцца, і таму загадаў Паўлу Адамавічу паставіць Максімаў куфэрак у пограбе, дзе была лядоўня.

А пазаўтра ў Яраслаўлі пачаўся белагвардзейскі мя-цея^. Хадзіць па вуліцах было небяспечна. Асабліва жор^ сткі характар набыла страляпіна ў апошні дзень мяцяжу. У горадзе ўзніклі пажары. Загарэўся і дом, у якім жылі Багдановічы. Трэба было ратаваць пажытак. А тут, як на тое ліха, Адама Ягоравіча хапіў радыкуліт, ён не мог нават наваругныцца. Тушыць полымя палез на страху ма-лодшы сын Мікалай.

«I ледзь ён паказаўся на страсе,— расказвае Павел Адамавіч,— як куля прашыла яго навылет. Я кінуўся на-магаць яму. Нейкімі шматкамі рыззя сяк-так перавязаў рану. Мы спусціліся ўніз. На шчасце, у гэты час па вуліцы праходзіла сястра міласэрнасці. Яна і адвезла брата ў ла-зарэт, дзе яго і вылечылі.

Цяпер Павел Адамавіч кінуўся памагаць бацьку. Ад-шукаў у хаце ментолавую мазь, нацёр сярэдзіну і, калі боль сціх, памог яму пакінуць дом. Сам жа прыняўся ратаваць хатнія рэчы: вынес на двор самавары, два куфры з зімовым адзеннем і з бацькавымі паперамі. Усё тэта і ўцалела ад пажару. Вялікую бібліятэку выратаваць не ўдалося. 3 хаты полымя перакінулася на пограб. Растаў лёд, утварыўшы лужыпу, у якую асеў Максімаў куфэрак. Рукапісы абгарэлі толькі па краях. Пазней, калі куфэрак дасталі з пограба, убачылі, што тая ж выратавальная вада зрабіла і непапраўную шкоду. Чарніла — а Максім пісаў толькі чарнілам — раснлылося, і многае з напісанага нель-га было разабраць. Праз некалькі год, калі Адам Ягоравіч адвёз куфэрак у Мінск, у Інбелкульце знайшліся спецыя-лісты, якія здолелі рэстаўрыраваць рукапісы, і яны саслу-жылі сваю добрую службу пры выданні першага двухтом-нага Збору твораў Максіма Багдановіча. Праўда, лёс не. пашкадаваў гэтыя рукапісы пазней. Яны загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34