Произведения Интересные ссылки недорогой интернет магазин постельного белья KARVEN . Фотосъемка в студии . только сейчас ЭЛЕКТРООДЕЯЛА со скидкой . Межкомнатные и металлические двери. Установка стальной двери цена. | Маладому вераб’ю благаНадзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра. I ўсё ж паехаў. Можа, нават і таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў. Дзіў-ная рэч: за ўсё іхнія клопаты ён мог аддзячыць хіба што згодай на гэтую наездку. Ён надта не любіў усялякіх кло-патаў аб сабе. Грошы па дарогу і лячэнне яму сабралі 239. Пра гэта ён не'ведаў да самага апошняга часу. Паста-вілі, так сказаць, перад фактам. На руках было і рэкамендацыйнае пісьмо ў Ялту. Ну што ж, Ялта. Добра яшчэ, што хоць знаёмая мясціна. Упер-шыню ён быў там у 1909 г. Мал очная ферма «Шалаш», блізка ад Ауткі, непадалёк ад дачы Чэхава. Чэхава ўжо ияма. Усё тое ж — сухоты. Брат Вадзім памёр ад сухотаў у 1908 г. Праз год адкрыўся тэты самы працэс і ў яго. Яраслаўскі доктар Берндт супакойваў: маў-ляў, марная трывога. Ялцінскі доктар (як яго прозвішча?) сказаў больш пэўна: трэба сур'ёзна ля-чыцца. Надзею на папраўку ўсё ж падаў. Ах, гэтыя дактары, так легка, як рэцэпт, выпісваюць яны надзеі. Але тут усё надта проста. Звы-чайная арыфметыка. Маці памерла ад сухотаў у 27 год. Нарадзілася ў 1869 г., памерла ў 1896. Ператасавапы дзве апошнія лічбы. Паводле гэтай логікі, ён памрэ ў 1919 г. Два гады ў запасе. Што ж, добра было б. Толькі не верыцца ў гэта. Брату Вадзіму было толькі 18 год. А яму хутка 27 240, як маці. I ўсё ж так хочацца верыць няхай нават у містыку лічбаў. Два гады ў запасе — гэта добра. Пра Ялту напісана ў чэхаўскай «Даме з сабачкам». Як гэта там? «I тут выразна кідаліся ў вочы дзве асаблі-васці шыкоўнага ялцінскага натоўпу: пажылыя дамы былі апранутыя, як маладыя, і было многа генералаў». Ну, ге-нералаў, мусіць, цяпер паменшала: вайна. Хаця... Шкада, што ён, Багдановіч, нічога пе напісаў пра Чэ-хава. Нейкую там нататку пра выданне яго пісьмаў — хіба гэта можна лічыць? Якое самотнае жыццё, якая мужнасць і незалежнасць ва ўсім. I загадкавае, нікім не спазнанае майстэрства. «Над апавяданнямі можна плакаць і стаг-наць, можна пакутаваць супольна са сваімі героямі, але, мяркуючы, трэба гэта рабіць так, каб чытач не заўважыў. Чым болып аб'ектыўна, тым болып моцнае ўражанне. Нешта падобнае ёсць і ў яго, Багдановіча. Что с того, что стих в душе кипит? Он через холод мысли протекает, Поэт всегда обдуманно творит. Ну, гэта, брат, дрэнная цытата. Вось тут у цябе, ма-быць, выйшла лешп: Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спосабы, і матар'ял, і мэту I горача любіў сваю свядомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе — спакойная дума. Але якая самаўпэўненасць, браце,— цягацца з Пушкі-ным, з самім Аляксандрам Сяргеевічам. Сказана ж: «гений и злодейство — две вещи несовместные». Ну, а калі ў адчаі чалавек, калі больш, чым бога, увазлюбіў свае рамяство (так, рамяство, гэта ж харошае слова!), а ўзнагароды няма. Калі хоча жыць у келлі, а не ў карчме? I хіба ён не лічыў Моцарта геніем? Канечне, лічыў! Не, тут было другое: абраза за прафанацыю мастацтва! Хоць несвядомую, але прафанацыю, так! I самае галоўнае — цаной геніяльнасці. Сальеры думаў, што гэтага нельга дараваць нават Моцарту. «Абдумаць спосабы, і матар'ял, і мэту». |