Маладому вераб’ю блага

За дзень перад смерцю яму палягчэла. Ён папрасіў гас-падыню купіць свежых клубніц. З'еў дзве-тры ягады і больш не мог.

(Ён не ведаў, як паміраў Чэхаў. Паміраў ён у Бадэн-вейлеры, у гатэлі. Быў позні вечар ці пачатак ночы, калі ён, прачнуўшыся, папрасіў паслаць па доктара. Рапей ні-колі ён сам гэтага не рабіў. Жонка выбегла ў пусты, маў-клівы калідор начнога гатэля папрасіць каго-небудзь пры-весці доктара. Чэхаў ляжаў і чакаў. Стоеная і душная ці-шыня панавала ў гатэлі. У цёмных клетках паверхаў, скур-чыўшыся ў нагрэтых пасцелях, спалі, абліваючыся потам, пажылыя сямейныя пары: вінны перагар стаяў у пакоях адзінокіх халасцякоў,— о, як душна было за сценамі, якое бязлюддзе было ў калідорах! Рыпеў пясок пад печымі на-гамі ля пад'езда гатэля. Які ядраны, смачны і чысты хруст!

Жонка прынесла лёд. Прыйшоў доктар. «Шампанска-га!» — сказаў доктар. Антон Паўлавіч сеў, узяў бакал. Доктар глядзеў па Чэхава. Яму здалося, што хворы хацеў неінта сказаць. Доктар нахіліўся да Чэхава. Моцна, нібы побач з ім быў глухі, Чэхаў сказаў: «Іх штэрбэ...» («Я па-міраю»). Выпіў шампанскае. Усміхнуўся і дадаў: «Даўно я не піў шампанскага...» Асцярожна і ціха лёг на бок...

^Вялізная чорпая мятлушка пырхнула праз фортку ў па-кой. Цень мітусіўся па сцяне, па столі, падаў на твар чалавека, што нерухома ляжаў на ложку,— ляжаў як трэба, пераверпуты ўжо на спіпу. Стаяла цініыня. Потым як бы выбух скалануў пакой — з бутолькі выбіла корак...)

...Багдановіч ляжаў выпрастаўшыся: адна рука пад-ціснута была пад падушку, другая — далека адкінута ўбок. Стаяла ціпіыня. Гаспадыня, яшчэ ні пра ніто не здагадваючыся, запыпілася па парозе. Асцярожна прычы-ніла за сабой дзверы. Ступіла ў пакой і зразумела ўсё.

На табурэце каля ложка ляжаў кулёк з клубніцамі. Папера густа пабрыняла чырванню. Нейкі скурчаны лі-сток валяўся на падлозе. Гаспадыня падняла яго і прачы-тала: «Дзень добры, стары верабей. Маладому вераб'ю блага...» Канверта нідзе не было. Не было, зпачыць, і адра-са. Гаспадыня пачала шукаць адрас. На адным са старых капвертаў было пазначана: «Яраслаўль... А. Я. Багдано-вічу».

Гаспадыня не ведала, што бацька Багдановіча жыў у Сімферопалі.

Ад Сімферопаля да Ялты было семдзесят вёрст.

1969


1 2 3 4 [5]