А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Ты прабач, ты прымі свайго сына...

 

Узнімешся на самую высокую гару між Красным і Ракуцёўшчынай, што на Маладзечаншчыне, і асветліцца душа прыгажосцю, якой надзелены гэты край. Навокал цябе то пака-тыя, то крутыя пагоркі. Глянеш на поўдзень — адкрываецца шырокая панарама старасвецкага мястэчка Краснае, якое стаіць тут ужо блізка пяцьсот гадоў. Кінеш вокам на захад — удалечыні бачыш то лес, то зялёныя нівы, а правей з-за прадаўгаватай гары выглядваюць хаты ракуцёўскага канца — гэта ўжо веска Касцюшкі. Бяром яшчэ правей, на поўнач — на раўніне малады гарадок торфаздабытчыкаў і будаўнікоў Чысць. Вуліца з Чысці павя-ла на Іўкі І далей на Мазалі. Пераводзім позірк на ўсход — . бачым маляўнічыя ўзвышшы, парослыя лесам, жытнёвыя палі. Тыя ўзгоркі тэрасамі сходзяць да рэчкі, што ціха плыве на падоле. Абапал яе некалькі стагоддз'яў назад аблюбавала сабе месца вёсачка з мілай назвай Ракуцёўшчына, з даволі хітрым перапляценнем вулак і завулачкаў. На паўночны захад ад яс, сярод аксаміту мурагоў, на «аст-раўку», трохі болей за дзесяць гадоў назад стварыўся мемарыяльны парк з помнікам Мак-сіму Багдановічу.

У Ракуцёўшчыне жыў паэт летам 1911 года, тут ён натхняўся прыгажосцю вясковага раздолля. Але Максім Багдановіч не-раскрыў і не пазначыў назву вёсачкі ні пад адным вершам. Яна сталася загадкай паэта.

Да 60-х гадоў само імя вёскі ніколі не ўспаміналася ў нашай літаратуры. Недасказанасць гэтая жыла і не давала спакою багдановіча-знаўцам. Недзе з 1964—1965 гадоў вяліся доўгія і настойлівыя пошукі запаветнай мясціны, каб яна стала канкрэтным радком у біяграфіі класіка.

Жывучы на берагах Волгі, даўно і неадольна мроіў Максім Багдановіч глянуць уласнымі вачыма на загадкавую, але мілую сэрцу Беларусь, прайсціся яе сцежкамі паміж высокіх жытоў, смалістых бароў і густых сенажацяў. Дзіцем пакінуўшы радзіму, ён ведаў яе толькі па кнігах і апавяданнях-успамінах сваякоў. Максім балюча адчуваў сваю адарванасць ад духоўнага і культурнага жыцця краю.

Збіраючыся на Беларусь, паэт хваляваўся, як яна яго прыме, што ён тут убачыць, што пачуе, каго сустрэне. Па закліку сваёй душы Максім Багдановіч вырушыў за тысячу вёрст шукаць адказы на свае пытанні. 3 берагоў Волгі кіруецца ён у Вільню, а адтуль — у Раку-цёўшчыну...


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38