А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Набліжаюся да гурту жанчын, якія схіліліся над бульбай-насенкай каля раскрытых капцоў. На маю просьбу — хто б змог расказаць пра дарэвалюцыйную Ракуцёўшчыну — жанчыны пачалі называць імёны і вясковыя мянушкі ўсіх дзядуляў і бабуляў. А сышлісяўсе на адным чалавеку — Вінцэсю Есьмановічу, сказаўшы: «ён пісьменны, яшчэ за царом у Красненскую школу хадзіў, мае добрую памяць, праўдзівы чалавек, яму можна верыць». 3 такой атэстацыяй добрага дзесятка ракуцёўцаў я і пайшоў да старажыла.

 

Равеснік Максіма

 

Гаспадара я застаў дома, Ен рэдка адлучаўся ад сваёй ужо таксама немаладой і цяжка-хворай жонкі. Зразумеўшы мэту майго завітання, чалавек стараўся мне дапамагчы. Разважлівы Вінцэсь Есьмановіч няспешна паглыбляецца ў сваю маладосць. Малюе вобраз той Ракуцёўшчыны, якая жыла ў ім памяццю далёкага дзяцінства, з яе саламянымі стрэхамі курных хат, якія тады не былі рэдкасцю, з талонам!, вяселлямі, хрэсьбінамі, валачобнікамі, Купаллем... Жонка дапаўняе расказ, удакладняе, дадае жвавасці апавяданню, прыпамінае цікавыя здарэнні з даўно мінулых гадоў. Потым дзед Вінцэсь знімае з цвіка лёгкую кепачку, традыцыйным жэстам вясковага беларуса насоўвае яе на лоб, лёгкім кіўком галавы запрашае мяне на двор, мяркуючы, што тут больш прастору для думкі і гутаркі.

— Пытаецеся, дзе стаяў старасвецкі дом Лычкоўскіх? Ён не знік, стаіць. Толькі Валодзя Грышэль перабудаваў яго, і, канечне, многае змянілася ў яго выглядзе. Вунь тая сядзіба,— паказвае Вікенцій Мікітавіч у бок Краснага на хату пад клёнамі.— 3 Вільні і Мінска да Лычкоўскіх даўней не раз прыязджалі госці.

— А хто гэтыя Лычкоўскія?

—  Людзі заможныя, як па тым часе, але панамі іх не назавеш. Праўда, ракуцёўцы з павагай да яго звярталіся — «пан  Лычкоўскі».

—  А як выглядаў яго дом?

—  Дом не такім ужо панскім выглядаў, зроблены па даўняй модзе, мала чым адрозніваўся ад нашых вясковых хат. Можа, трошкі далікатней і багацей трымаўся. Мелася некалькі пакояў, кухня, спіжарка (кладоўка-трохсценка), пры доме была такая ж старая ўжо замшэлая веранда, невялічкія вокны. Запомнілася мне тое, што над страхой ужо красаваўся далікатна складзены комін, бо для нашых сялянскіх хат тэта яшчэ лічылася раскошай, і дым з печы ішоў праз вяршок у сені, закурваючы сцены і столь. Да дома Лычкоўскага вяла сцяжынка, абапал якой зелянелі прысады. Хата гаспадара не зачынялася ні для кога, і людзі яго паважалі. Прыслугі было ў яго няшмат, можа, са два чалавекі, і тых ужо нікога няма ў жывых. Во яны,— разважае далей Вінцэсь Есьмановіч,— маглі б падрабязней расказаць і пра фальварак, і пра Лычкоўскіх, і пра Багдановіча. Сам жа я таго году служыў у царскім войску, хоць мне і расказвалі пазней, што прыязджаў сюды маладзенькі, надзіва слабы здароўем паэт.

Глухов Сергей - поэт, лирик. Биография автора, архив стихов и рассказов.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38