А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Гурт людзей вырушыў з цягніка і рассыпаўся ў розныя канцы мястэчка. Кожны заняты сабой, сваім клопатам. Я іду да цэнтра Краснага, а там рукой падаць да запаветнай вёсачкі. Пытаць не трэба, бо не раз ужо тут праходзіў і праязджаў. Вось і цэнтр мястэчка, трохкутная плошча з танкам на пастаменце ў памяць вызваліцеляў 1944 года. Па адзін бок старыя гандлёвыя дамы, па другі — доўгі будынак заводзіка, з трэцяга — саўгасная кантора і пошта. Змяшаліся часы і стылі. Міма старой царквы вузенькай, глыбока ўезджанай вулкай кіруюся ў бок Ракуцёўшчыны. Дарога ідзе пад гару. Удалечыні ўзвышаюцца толькі чупрыны старых клёнаў. Некалькі пакручастых паваротаў — і я на вяршыні ўзвышша. Азіраюся назад, як некалі  мог  азірнуцца  і Максім, каб глянуць на немалое Краснае, што глядзіцца з гэтай вышыні доўгім ланцугом хат уздоўж даўняга Віленскага гасцінца. То тут, то там адбягаюць ад цэнтральнай магістралі кароценькія вулкі. Трохі паўднёвей  дымком абазначыў свой чыгуначны шлях паравоз, які натужліва цягне даўжэзны састаў на Мінск. А там далей за чыгункай таксама вулачка, што ўліваецца ў вёску. Гэта  Канчаны — радзіма беларускага драматурга Івана Козела. А на-вокал шырокая панарама ўзвышшаў, парослых лесам, зялёных палёў, дзе-нідзе пакручастых узгорыстых дарог. Прыгажосць... Так і хочацца сказаць: «Дзе твой пэндзаль, шаноўны мастак!» Высокая цішыня навокал...

— Як гэта гара называецца? — пытаюся ў селяніна, які, напэўна, добратакі здарожыў-ся, ды яшчэ пхне ровар з навешанай на кіраўніцы сумкай з хлебам.

— Усяк называюць, адны Вісельняй, бо некалі чалавек тут павесіўся, другія — Целеграфам, бо, мусіць, нешта было тут для гэтай службы. Гара, ды ўсё...

Чалавек узрадаваўся, што дабрыў да хрыбеціны ўзвышша, асядлаў свой стары «баляновы» ровар, што датрываў яшчэ з польскага часу, і яго самакат лёгенька паплыў палявой сцяжынкай.

Зачараваны пейзажам, вясенняй цеплынёй і сонцам, што ажыўляе ўсё навокал, я любаваўся далёкімі і блізкімі ваколіцамі, якія, напэўна, нікога раўнадушным не пакінуць.

Дарога крута паварочвае да Ракуцёўшчыны. 3 горкі разглядаю вясковы пейзаж. Цяжка разабрацца адгэтуль, колькі тут вулак і завулкаў, але, напэўна, дзве-тры ёсць. Такія крутыя павароты, што не ўгледзіш, як вуліца пайшла налева ці направа. Узгоркі, лажбінкі, і толькі ў самым нізе працерабіла сабе рэчышча крынічная рэчачка, уся ў альшэўніку і лазняку. Кожны селянін забудоўваў сваю сядзібу так, як дазваляў яму гэта ўзгоркавы рэльеф. Некалькі гаспадароў нібы адлучыліся ад аспоўнай грамадкі хат і ўтварылі сваю «аўтаномію». Іх тут называюць Падкрасненскімі, або Падкраснае. А на захад ад вёскі расселася вялікая саўгасная ферма з усімі сваімі «прыгажосцямі». Колькі ўжо гадоў дыхае гэтымі цяжкімі выпарэннямі Максімава Ракуцёўшчына.

«Эрато» - Эротическая поэзия наших современников. На сайте размещена галерея эротической живописи. Здесь же вы найдете библиотеку электронных книг в популярных форматах.


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38