А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

—  Хто вазіў Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыну?

—  Магчыма, суправаджаў паэта Іван Луцкевіч, апантаны збіральнік беларускіх старажытнасцяў, археолаг, стваральнік першага беларускага нацыянальнага музея ў Вільні, цікавы расказчык. Пра гэта бацька не гаварыў, але ж, як мне здаецца, хутчэй за ўсё ехаў з паэтам у Ракуцёўшчыну якраз ён сам, а не Іван Іванавіч.

Што ж, Антон Луцкевіч цікавы субяседнік, сам літаратар, таленавіты крытык, магчыма, ён якраз і адвёз Максіма ў Ракуцёўшчыну да дзядзькі Вацлава Лычкоўскага, роднага брата сваёй маці Соф'і Эмярыкаўны.

Да канца маёй віленскай камандзіроўкі заставался лічаныя дыі. Вячэрняе сонца яркімі промнямі асвятляе мой стол ва універсітэцкай бібліятэцы, дзе праглядваю старонкі часопіса «Крывіч» за 1926 год. У першым жа нумары на вочы трапляюцца «Мае ўспаміны аб М. Багдановічу». Іх аўтар Вацлаў Юсцінавіч Ластоўскі. Чытаю: «На нарадзе, якая адбылася паміж братамі Луцкевічамі і А. Уласавым, М. Багдановічу адпісаў А. Луцкевіч, запрашаючы на лета да свайго дзядзькі, дробнага шляхціча, які меў свой фальварак недзе між Вілейкай і Менскам.

У чэрвені месяцы прыехаў Максім Багда-новіч у Вільню...»

У думках я ўжо блукаю па тых пагорках, хаджу па запаветных сцежках.

Вяртаюся ў Маладзечна і, надоўга не адкладваючы справу, цягніком імчу да Краснага, каб прайсці ўвесь той даўні Максімаў шлях.

Не першы раз я выходжу на стары, зацёрты нагамі перон станцыі Уша, але на гэты раз адчуванне асаблівае — іду па слядах Максіма. Што ж тут пакінуў нам час? Самае галоўнае — вакзал той самы, толькі пастарэў, у зямлю ўціснуўся ад дрыжання пад вокнамі тысячатонных цягнікоў. Тады ж ён глядзеўся байчэй, на высокім падмурку, з вялікімі вокнамі на поўдзень. Пабудавалі яго недзе каля 1872 года, як толькі пралегла праз старасвецкае мястэчка Краснае Лібава-Роменская чыгунка. Назву станцыі далі па імені ракі Уша, бо на гэтай лініі ўжо была адна станцыя Красное, што паміж Оршай і Смаленскам. Будавалі вакзал мясцовыя цесляры ў традыцыі беларускага народнага драўлянага дойлідства. Просты па кампазіцыі будынак выкананы ў прамаву-гольным плане, як звычайная сялянская хата. I ўсё ж гэта не хата, прадстаўнічасць вакза-лу надаюць эстэтычная выразнасць рытмічнага члянення фасада, сіметрычныя мансарды, якія ўзбагачаюць пластыку кампазіцыі.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38