А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

У кнізе «Адбітае жыццё» Антон Навіна (А. I. Луцкевіч) таксама згадвае гэты важны эпізод: «...адведаў старую Вільню, пабываў на вёсцы — Вялейшчыне (каля Краснага), сярод беларускіх ніў і гаёчкаў». Таксама вельмі скупа.

Гэтыя запісы з'явіліся ў друку раней, чым успаміны бацькі Максіма. Прыйшоў час прывесці ўрывак з мемуараў Адама Ягоравіча. «Яго [Максіма] цягнула Беларусь, дзе яму хацелася пазнаёміцца асабіста з беларускімі пісьменнікамі і дзеячамі па беларускім адраджэнні, якія, між іншым, у пісьмах абяцалі яго ўладкаваць у якой-небудзь сухой мясцовасці з сасновым лесам. Я, разумеецца, нічога супраць гэтага не меў, і ён адправіўся ў Вільню ў палавіне чэрвеня (1911) адразу ж па выхадзе з гімназіі. Паездка прадаўжалася два месяцы з невялікім і ўзбагаціла яго жывымі назіраннямі роднага краю, знаёмствам з яго жыхарамі і дзеячамі, увогуле паставіла твар у твар з жывой рэчаіснасцю, якую да гэтага часу ён ведаў па кнігах або расказах маіх сясцёр, яго цётак. Частку часу ён правёў у Вільні, жывучы ў кватэры сакратара рэдакцыі «Нашай Нівы», а затым на якімсьці хутары ці то ў Вілейскім, ці то ў Ашмянскім павеце» . I тут адказу няма, хоць 

сама вандроўка паэта на Беларусь ацэнена як вельмі важная.

«А крыніцы?» — каторы раз задаю сабе пытанне.

Недзе ў 60-х гадах мяне запрасіў у Дуброўскую сярэднюю школу, што на Маладзечаншчыне, настаўнік, краязнавец і паэт Вячаслаў Васільевіч Міхасёнак. На яго юркай «Яве» мы хутка даехалі ў аддалены хутарок Шапавалы, дзе здаўна жыў род Камаедаў. Сёння гэта сумежжа Маладзечанскага і Мінскага раёнаў, а ў 20—30-я гады поруч з хутарком праходзіла дзяржаўная граніца, падзяляўшая беларускую зямлю напалам. Прыкмета таго часу — будынак былой польскай заставы, дзе зараз месціцца пачатковая школа.

3 дазволу добразычлівай гаспадыні мы ўзлезлі на гарышча старой хаты, бо ведалі, што на такіх гарышчах часта можна знайсці неацэнныя скарбы для музея. Сапраўды, я не памыліўся. Якое ж мае было здзіўленне, калі там знайшліся вельмі рэдкія нумары газеты «Минский вестник» за 1917 год, у аднымзякіх чорнай рамкай абведзена дарагое імя Максіма Багдановіча. Трапілася яшчэ некалькі рэд-кіх кніг, часопісаў, даўніх падручнікаў, а таксама асобныя лісткі моцна пашкоджаных часопісаў, нейкіх выданняў. Сярод іх парудзелая старонка з невядомага часопіса з публікацыяй Я. Руніча «Максім Багдановіч». Па ўсім бачна — той, хто збіраў гэтую нацыянальную бібліятэчку, асабліва цаніў Максіма Багдановіча.

Ужо дома, распрастаўшы той пацёрты аркушык з тэкстам незнаёмага мне Я. Руніча, прачытаў: «Асабісты кантакт з актывам беларускага адраджэнскага руху І побыт у родным краі, у беларускай вёсцы ў Вілейшчыне, каля Краснага, яшчэ больш узмацнілі і пабудзілі Багдановіча да творчай працы. Пасля гэтага з'явіліся цэлыя цыклы вершаў пад назвай «Старая Беларусь», «Места», «У вёсцы» і «Вераніка...».


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38