А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай...



Не аднаго чалавека натхняла на пошукі новага незвычайнасць паэзіі і жыцця Максіма Багдановіча. Імкненне прайсці яго невядомымі сцежкамі акрыліла і мяне вясной 1964 года, калі я стаў працаваць у абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне. А завабілі мяне ў дарогу ўспаміны бацькі паэта — Адама Яго-равіча Багдановіча, які пісаў пра той «хутар ці то ў Вілейскім, ці то ў Ашмянскім павеце», дзе Максім правёў два летнія месяцы 1911 года. Да крыўднага мала тых мясцін на зямлі яго бацькоў і дзядоў, дзе паэт бываў, і задача літаратуразнаўцаў і краязнаўцаў—дазнацца хоць бы пра адну з іх.

3 маладым запалам, махнуўшы рукой на ўсе нязручнасці, выправіўся я ў пошукі. Праходзіў год, другі, я пазнаёміўся з наваколлем Маладзечна, адкрыў для сябе не адну старасвецкую сядзібу, запісаў цікавыя легенды і паданні, нямала новых экспанатаў прывёз у музей. А вось той хутарок па-ранейшаму заставаўся загадкай. Дзе шукаць яго?

Саджуся за вывучэнне аўтарытэтных крыніц, найперш чытаю крытыка-біяграфічны нарыс Івана Замоціна, які пісаўся праз якія-не небудзь дзесяць гадоў пасля смерці М. Багдановіча, калі жылі бадай усе галоўныя сведкi паэтавай паездкі на Беларусь. I. Замоцін пі-саў: «Тады ж, у канцы навучання ў сярэдняй школе, у яго з'явілася жаданне ўбачыць сваю радзіму і стаць непасрэдна блізка да жывой крыніцы свайго натхнення,— да крыніцы, з якой чэрпаў пакуль што толькі праз кнігі. Такое паходжанне яго паездкі на Беларусь улетку 1911 года адразу пасля сканчэння гімна-зіі...». Няшмат, нават не названа сама мясціна, куды ехаў Максім.

Спрабуем шукаць «інфармацыю з першых рук» у «Псторыі беларускай літаратуры» Максіма Гарэцкага. Не можа быць, каб дапытлівы даследчык не ўспомніў важнага факта з біяграфіі свайго цёзкі.

«Быўшы студэнтам, ён [Максім Багдано-віч] ужо ўсёю душою аддаўся беларускай літаратурнай творчасці, апрача таго, пісаў аб беларускіх справах у расейскіх і асабліва шмат у ўкраінскіх часопісах. Як пішуць. асабіста знаўшыя яго людзі (3. Бядуля), цяпер Багдановіч «зайздраваў тым шчасліўцам з беларускіх паэтаў — дзяцей сялян, што хоць пастушкамі былі, але ў родным полі, у родным лузе, у сваіх лясох, пушчах і балотах. Павэдлуг яго здания, песняры, жыўшыя ў самых глухіх кутох роднай зямлі, маглі ўбіраць у сябе творы, самабытны, абвеяны казкамі дух свайго народу». Ён з нецярплівасцю чакаў свайго часу, калі здолее паехаць і першы раз пабачыць бацькаўшчыну І першы раз пачуць яе жывую мову. У 1911 годзе ён меў, як сам казаў, «вялікае шчасце»: ён пабачыў бацькаўшчыну і прыехаў на колькі дзён у яе старую сталіцу — Вільню. 3 незвычайнай радасцю пераказваў тут паэт сваім знаёмым, што тэта было для яго за шчасце, бо «далёкая, нязнаная бацькаўшчына — Беларусь неяк дзіўна чаравала яго і вабіла к сабе ад таго часу, як ён пачау жыць свядомым жыццём; самае імя яе будзіла ў душы паэта дзіўны стан і здавалася яму, што вось-вось брызнуць слёзы з яго вачэй».


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38