А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Ідуць гады, кожны з іх цяпер набліжае нас да векавога юбілею Максіма Багдановіча. Эн-тузіясты з дапамогай Красненскага сельсаве-та прыбралі і падлагодзілі пагоркі, стварылі пляцовачку для гасцей, змайстравалі лавы і іншае. На будоўлю зруба над крынічкай за-прасілі лепшых мясцовых сталяроў. Грамадка за грамадкай багдановічаўцы ехалі сюды, каб папрацаваць над упрыгожаннем гэтага кутка. Яны дружна з гары на гару прыцягнулі лад-ненькі валун, які назаўсёды лёг поруч з запа-ветнай крыніцай, а разец мастака Петры Гу-левіча высек багдановічаўскае:

У родным краі ёсць крыніца Жывой вады.

Там толькі я магу пазбыцца Сваёй нуды.

На старым доме Вацлава Лычкоўскага старанием самадзейнага мастака Анатоля Уноткіна з'явілася мемарыяльная дошка: «У гэтым доме (перабудаваным у 1957 г.) улет-ку 1911 г. жыў і працаваў Максім Багдановіч». Устаноўлена дошка летам 1985 года.

 

Пройдзе шмат гадоў, паднімуцца новыя па-каленні беларусаў, а паэт застанецца ў іх жйц-ці, як быў з іх бацькамі і дзядамі. I сярод да-рагіх мясцін будзе вымаўляцца з асаблівай ггашанай назва — Ракуцёўшчына.

Паўторым за Данутай Бічэль-Загнетавай:

I за плячыма — наша Радзіма —

Кнігі Скарыны, зорка Максіма,

Белыя коні Крыўскай пагоні

Мчацца угору Праз Беларусь.

А СЭРЦА ЎСЁ  ІМКНЕ ДА  БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...


Литературно-художественное издание

КОХАНОВСКИЙ Геннадий Александрович

И СЕРДЦЕМ Я СТРЕМЛЮСЬ К ОТЕЧЕСКОМУ КРАЮ...

Из биографии Максима Богдановича Минск,  издательство  «Мастацкая  л'ітаратура» На белорусском языке

Літаратурна-мастацкае еыданне

КАХАНОУСКІ Генадзь Аляксандравіч^

А СЭРЦА ЎСЁ  ІМКНЕ ДА  БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38]