А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

3 ласкі добрых людзей тут жа на Маладзе-чаншчыне адшукаліся два камяні арыгіналь-най формы. У чэрвені 1977 года на ракуцёў-скіх пагорках, дзе некалі рос бор, яны сталі побач у вечную варту. Адзін з іх атрымаў наз-ву «Свечка», другі — «Ахвяравальніца»,   як два язычніцкія бажкі. На адным, што як раз-горнутая кніга, пліта з надпісам: «У в. Раку-цёўшчыне ў 1911 г. жыў і працаваў вядомы бе-ларускі паэт Максім Багдановіч», а ніжэй рад-кі паэта:

Хоць зернейкі засохшымі былі,

Усё ж такі жыццёвая іх сіла

Збудзілася і буйна ўскаласіла

Парой вясенняй збожжа на раллі.

Памяць жа ў беларусаў не такая ўжо і ка-роткая. Гарадскія хлопцы і дзяўчаты, якіх так дружна адгаворвалі вывучаць родную мову і гісторыю, цяпер добраахвотна ехалі ў свой вольны час у Ракуцёўшчыну, каб агульнымі намаганнямі прыбраць мясціну і падрыхтаваць яе да першага свята паэзіі.

Урачыстасць адкрыцця першага помніка вялікаму Паэту на Беларусі паклікала людзей з усяго наваколля: Ракуцёўшчыны, Чысці, Ка-сцюшак, Краснага, Мясаты, Канчан і далей-шьіх вёсак. Прыехалі госці з Маладзечна, Ві-лейкі, а найбольш з Мінска — беларускія пісь-меннікі і аматары паэзіі. Праніклівыя вершы, узнёслыя словы добрай памяці і кветкі з розных палёў леглі ў вянок Паэту. На штогоднія багдановічаўскія святы паэзіі, якія звычайна праводзяцца ў дні майскага квітнення, едуць і ідуць людзі з розных куткоў Беларусі.

На час першага свята паэзіі была выказана добрая думка — пасадзіць на ракуцёўскім узвышшы, поруч з квяціста-мурожным логам, поруч з дарогай на Чысць, першы на беларус-кай зямлі пісьменніцкі парк. Мара не доўга заставалася марай — 24 красавіка 1981 года з дапамогай маладзечанскіх ляснічых стала рэ-альнасцю. Беларускія паэты Ніл Гілевіч, Алесь Бачыла, Пятрусь Макаль, Яўгенія Янішчыц і іншыя ўрачыста заклалі «Максімаў сад». Пер-шыя семдзесят дрэўцаў — па ліку тых летаў, якія праляцелі з той пары. Да ракуцёўскага стагоддзя, якое, спадзяемся, стане святам у 2011 годзе не толькі для беларусаў, a і для на-шых далёкіх і блізкіх сяброў, тут будзе шу-мець зялёны гай — жывы помнік Максіму.

У многіх на памяці 90-гадовы юбілей Мак-сіма Багдановіча і ўрачыстасць у Дзяржаў-ным акадэмічным тэатры оперы і балета. Не радавой з'явай у гэтым родзе была таксама і мастацкая выстаўка, арганізаваная, у асноў-ным, стараннямі мастакоў Яўгена Куліка, Mi-колы Купавы і Алеся Марачкіна 8 снежня 1981 года ў рэспубліканскім Палацы мастацтва, дзе ўпершыню дэманстравалася дваццаць восем палотнаў, прысвечаных Ракуцёўшчыне, а поруч экспанаваліся цікавыя палотны з адлюст-раваннем ужо знаёмых нам мясцін паэта ў Мінску, Гродне, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгара-дзе, Ялце. Узнёслая паэзія, драматызм жыц-цёвых калізій натхнілі мастакоў, якія далі цэ-лую галерэю твораў, увасобіўшы ў іх вобраз вялікага Песняра. На выстаўцы былі прадстаў-лены і эскізы будучага музея Максіма Багда-новіча. Зараз рабочая трупа музея працуе над экспазіцыяй у адным з будынкаў на Траецкім прадмесці. Тады падумалася і пра філіял музея ў Ракуцёўшчыне, ва ўзноўленай хатцы, дзе жыў тым даўнім летам наш паэт.

На сайте Армянский фольклор вы найдете информацию об армянской культуре, фольклоре, традициях.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 [37] 38