А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Трэба думаць, што паездка ў Вільню і Ра-куцёўшчыну для М. Багдановіча стала і сур'-ёзнай праверкай яго духоўнай цвёрдасці, а ў рэшце рэшт выявіла, наколькі ён сур'ёзна быў гатовы да працы на карысць радзімы. Пра тэта і словы яго сябра Дзіадора Дзябольскага: «Мне думаецца, што пасля гэтай паездкі Мак-сім адчуў і зразумеў, што ён сапраўды бела-

рускі паэт».

На выхад «Вянка» Антон Луцкевіч адгук-нуўся грунтоўнай рэцэнзіяй, упершыню даска-нала прааналізаваўшы творчасць Багданові-ча, вызначыўшы ёй месца ў беларускай літа-ратуры. Гэты факт і засведчаны ў аўтографе: «Пану Антону Навіну на спамін ад аўтара», адрасаваным таленавітаму крытыку.

Дзень добры, Пане! Вось Вам просты надпіс:

Есць гэткая японская забаўка,—

Кідаюць дробныя асклёпкі дрэва

У ваду — робяцда яны цвятамі.

Усё гэта мне згадалася міжволі,

Калі чытаў я Вашую стаццю

Аб вершыках «Вянка». I шлю падзяку

I цісну руку. Ваш М. Багдановіч.

22.111.1914

Яраслаўль

Аўтограф упершыню быў змешчаны ва ўжо ўспомненым зборніку «Заходняя Беларусь» 25. Працытаваны верш кропка ў кропку сходзіц-ua з публікацыяй 1924 года, але некалькі ад-розніваецца ад тэксту акадэмічнага двухтомніка 1968 года. Юрый Антонавіч Луцкевіч даслаў тэкст гэтага аўтографа ў сваім лісце і Hani-cay пра драматичны лёс багдановічаўскага падарунка. «Успомнены экземпляр «Вянка» прапаў у мяне ў маі 1945 года разам з чама-данам на тэрыторыі Судэтаў — цяпер Чэхас-лавакія... Разам з «Вянком» у мяне прапаў экземпляр «Сымона-музыкі», выдання 1925 года з дэдыкацыяй: «Дарагому Антону Іванавічу Луцкевічу ад аўтара. Якуб Колас». Быў там і аўтограф Янкі Купалы на «Гусляры», і многія іншыя». Сумная страта. Але ж калі не агнём пайшлі кнігі, дык, можа, калі і адшукаюцца. Будзем верыць.

На пытанне пра адносіны Максіма з Іва-нам Луцкевічам Юрый Антонавіч адказаў, што яны былі самыя найлепшыя, прыязныя, адзін на другога зрабілі выключна добрае ўражан-не. А вось ці падпісваў Максім свой зборнік Івану Луцкевічу, пляменнік не ведае: «У кожным выпадку ў нашай сям'і яго не было».

Ацэньваючы ўсё зробленае Максімам Баг-дановічам у Ракуцёўшчыне, можна з упэўне-насцю сказаць, што яно заняло ў яго «Вянку» самае пачэснае месца. Паэт прыязджаў у Віль-ню якраз з канкрэтнаю мэтаю: вызначыць шля-хі выдання свайго зборніка. I калі «Вянок» па-бачыў свет толькі ў 1913 годзе, то вінаваты не Максім Багдановіч і яго сябры з «Нашай Ні-вы», а беднасць кашалька беларускай інтэлі-генцыі. Антон Іванавіч пісаў знаёмаму: «Баг-дановіч хоча з свайго боку дапамагчы грашы-ма выдавецтву, плануе пазычыць грошы ў сваіх прыяцеляў, бо ў бацькі, зарабляе ў банку няшмат, прасіць не можа, урэшце жаліцца, што «ўкраінцы дасюль не заплацілі мне за пераклад з беларускай мовы на расейскую», а гэтыя грошы ён прызначаў на друк сваіх вер-шаў: «...напісаў ім, каб яны выслалі грошы для Вас. Гэта на зборнічак» 26.

Напэўна, нешта з ракуцёўскага цыкла тра-піла і ў прысланую ў Вільню падборку вершаў v 1912 годзе пад агульнай назвай «Старая спадчына». I трохі пазней прыйшоў ліст з запы-таннем да рэдакцыі: «Ці атрымалі?» У гэтым жа лісце Максім Багдановіч цікавіцца Фран-цыскам Скарынам, яго часам. Да Івана Луцке-віча ён звяртаўся з просьбай дапамагчы адшу-каць матэрыялы пра даўнія копныя суды. Дзя-ліўся сваімі ўражаннямі аб «Кургане» Янкі Купалы. Радаваўся яго творчым поспехам, пісаў і пра Ядвігіна Ш., у творчасці якога асабліва цаніў народнасць.

 

Як два язычніцкія бажкі

 

Той факт, што Максім Багдановіч жыў і пі-саў у Ракуцёўшчыне, ўжо ні ў кога не выклі-кае сумненняў, хоць пошукі новых звестак можна працягваць і далей. I таму падумалася, што трэба адзначыць гэтую мясціну нейкім незвы-чайным помнікам, вельмі простым, народным, і ў той жа час сімвалічным, каб літаратурная карта Беларусі стала багацей на яшчэ адзін мемарыяльны знак.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 [36] 37 38