А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

...Глядзіш,— і ціхнуць сэрца раны,

I забываеш долі глум.

Прыйдзіце да касцёла Анны, Т

ам знікне горач цяжкіх дум,—

пісаў паэт.

Падняўшыся ўверх па Вострабрамскай ву-ліцы, Максім Багдановіч запыніў свой позірк на старажытнай сімволіцы, што засталася на старых мурах. Пазней паэт створыць верш «Пагоня», выразны водгалас падарожжа ме-навіта таго лета. У аўтографе паэт напісаў пад тэкстам верша: «У старой Вільні на муру Го-страй Брамы высечаны герб мястовы — ваякі на імкнушчых конях. Герб тэты Вільня атры-мала яшчэ за часы Вялікага княства Літоў-скага, і завецца ён Літоўскай Пагоняй».

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах,—

Успомню Вострую Браму святую

I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,—

Рвуцца, мкнуцца І цяжка хрыпяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,

А за вамі, прад вамі — гады.

Вы за кім у пагоню спяшыце?

Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся

За тваімі дзяцьмі наўздагон,

Што забылі цябе, адракліся,

Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,

Не давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!

Не усцішыцца гэтакі боль...

Ты прабач, Ты прымі свайго сына,

За Цябе яму ўмерці дазволь!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,

Срэбнай зброяй далека грымяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Не ведаў Максім, што, ствараючы сімвал-вобраз Пагоні, ён напісаў гімн беларусаў.

Мифы, сказки и легенды народов севера на сайте Северное сияние


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 [35] 36 37 38