А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Сярод гэтай прозы вясковага жыцця Макам Багдановіч сустрэў дзяўчынку, якая дагля-дала малога. У яе вобліку паэт убачыў рысы мадонны.

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі

Сціраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоіць плач—зусім як быццам маць,

I саліваліся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны,

Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю, радзімаю красою, :

I, помню, я на міг пахарашэў душою.

А можа не краса была ў дзяўчыны той,—

Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой,—

А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі

Стараўся выявіць праз маці божай лікі. . .

Сваім уяўленнем паэт змог уваскрасіць у вершах цыкла «Старая Беларусь» працу лета-пісца, самаахвярнага захавальніка гістарыч-най памяці народа.

Ён пільна летапіс чацвёрты піша год
I спісвае усё ад слова і да слова

3 даўнейшых граматак пра долю

Магілёва. I добрыя яго і кепскія дзяла Апавядае тут.

Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.

I бачанаму ім — ён годны веры сведак.

Паэт прадчувае ўрачысты момант завяр-шэння працы майстра.

Ужо хутка будзе ноч, і першая звязда Благаславіць канец прыгожага труда.

У віленскай калекцыі ўлюбёнага збіраль-уіка нацыянальных каштоўнасцяў Максім Баг-дановіч упершыню ўбачыў і залаталітыя слуц-кія паясы і расказаў у вершах сумную гісто-рыю іх стваральніц.

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна,—

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць мКла васількі,

Халодным-срзбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

I тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.

Сэрца паэта трапятала і напаўнялася ра-дасцю ад сустрэчьСз гістарычнымі мясцінамі Вільні, вуліцы якой «зіяюць і. гулка гры-мяць...». Верхам дасканаласці для М. Багда-новіча стаўся касцёл святой Анны — цуд архі-тэктуры Вільні. Напалеон, як гаворыць легенда, гатоў быў на далоні перанесці яго ў Парыж.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 [34] 35 36 37 38