А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Віна была мая, але я не чуўся вінаватым, што і тлумачыў аўтару ў сваім пісьме. Аднак часовая астуда ў нашых стасунках была даво-лі хутка згладжана. У нас з Максімам Багда-новічам нанова завязалася перапіска, якая цягнулася да лета 1914 года.

...Яго ж перапіска маецца ў мяне ў схове ў глухой правінцыі пад польскай акупацыяй. 3 часам, калі я дабуду яе, здужаю асобныя моманты гэтага нарысу шырэй асвятліць фак-тычным матэрыялам» 23.

Успаміны В. Ю. Ластоўскага даюць даслед-чыкам не толькі новы матэрыял для вывучэн-ня багдановічаўскай спадчыны, але і падказ-ваюць кірунак іх далейшых пошукаў. Сам жа паэт, пазнаёміўшыся з раннімі творамі Ла-стоўскага, ацаніў іх так: «Власт надрукаваў 3—4 рэчы, але кожную можна ўзяць за пры-клад, як трэба пісаць» 24.

Няма сумненняў, што гутаркі на кватэры Ластоўскіх на Завальнай, 7 і шчырасць яе гас-падароў засталіся ў яго памяці. Гэта адгукну-лася ў вершы «Ліст Ластоўскаму».

Хоць значыць гэтае несць у Афіны совы,— Усё ж такі пішу да вас, Вацлаве, словы Нясмелага ліста.

Даўно ўжо знікнуў дзень,

Ужо стаўні замкнуты, гарыць агонь, і сцень

Ад галавы маёй са сценкі мне ківае;

У чорных рамках там сувора выглядае

Пісьменнікаў чарга; з іх кожны — блізкі друг,

Хоць і нябачаны у вочы. Светлы круг

Над імі кінула газніца. Пазіраю

Я часам на яго, а там ізноў да краю

Стала прыходзіцца схіліцца і пачаць

На белым аркушы далей лісты пісаць.

Вернемся да вясковага цыкла Максіма Баг-дановіча, што сталі лепшай часткай «Вянка».

Тэмы для сваей творчасці Максім Багда-новіч знаходзіў пад саламянымі стрэхамі хаці-нак Ракуцёўшчыны. Тут ён убачыў слёзы тугі па рана страчаным чалавеку, бядоту сялян-скую, чуў радасць святочнага дня, жарты ту-тэйшых веселуноў.

Калісьці летняю — рабочаю парой

Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой

3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты

Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы,

Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,

I аж счарнелася салома стрэх гнілых.

Усё руйнавалася, старэла, адмірала,

I мала што вакол хоць трохі аздабляла

Вясковую нуду: мак яркія цвяткі,

Рознакалёрныя, як тыя матылькі,

У градах высыпаў і цешыў імі душу,

Ды можа йшчэ было сям-там пабачыць грушу,

Крывую, старую... вось толькі і ўсяго.

I да таго ж з людзей не відна нікаго,—

Яны на полі ўсе...

кондитерские изделия


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 [33] 34 35 36 37 38