А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Плённы ракуцёўскі перыяд жыцця Максі-ма Багдановіча яшчэ не раз будзе вабіць да-следчыкаў сваёй значнасцю і шматграннасцю, таямічасцю яго творчай спадчыны. «...за два месяцы паэт напісаў 16 вершаў і дзве паэмы. Ведаў аб гэтым» Вацлаў Ластоўскі «са слоў самога паэта, які з Ракуцёўшчыны ехаў зноў праз Вільню» 20. На вялікі жаль, арыгінал па-эмы «У вёсцы» згубіўся, і толькі двума гада-Mi пазней М. Багдановіч узнавіў яго, аб чым паведамляў у рэдакцыю: «...чарнавіка апош-няй [паэмы «У вёсцы».—Г. /С] няма, аднак* здаецца, патраплю зноў напісаць». Шмат якія пазнейшыя творы пісаліся таксама пад светлым уражаннем ад жыцця сярод «крыніц на-тхнення», якія ёсць толькі ў родным краі.

Да часу прыезду ў Ракуцёушчыну Максі-ма Багдановіча ведалі не толькі чытачы «На-шай Нівы» і яраслаўскіх выданняў. Пра яго, як пра маладога майстра, пісалі ўжо Сяргей Па-луян, Іларыён Свянціцкі, Аляксандр Пагодзін, чэшскі літаратурны крытык Адольф Чэрны. Апошні, напрыклад, вельмі дакладна сказаў пра зусім яшчэ юнага беларускага творцу: «Багдановіч — чалавек новай культуры, сюжэ-ты яго нешматлікіх невялікіх вершаў агульна-чалавечыя. Адрознівае яго паэзію незвычай-нае пачуццё народнага духу, што адпавядае аб'ектыўным пачуццям сучаснага чалавека, выхаванага сусветнай літаратуран. Вершы яго сведчаць аб дараванні паэта, але ў тсорах яго мы яшчэ не адчуваем яснага паэтычнага профілю, і сам паэт яшчэ не адважыўся са-браць свае творы ў адно цэлае» 21.

Нібы ў адказ на заўвагу А. Чэрнага Максім: Багдановіч і выбраў тое ракуцёўскае лета для работы над новымі цыкламі вершаў, а можа, і для сабрання іх «у адно цэлае», хоць апош-няе паэт змог гавяршыць ужо ў Яраслаўлі.

Якім жа вярнуўся Максім Багдановіч з Ра-куцёўшчыны ў Вільню? Вацлаў Ластоўскі так успамінае: «Ізноў началіся паміж намі гутар-кі на тыя ж тэмы. Ен цяпер яшчэ пэўней глядзеў у будучыню. ...На вёсцы Максім Багда-нозіч не марнаваў часу. Ён напісаў там цыкл вершаў «Старая Беларусь», у якіх адбіліся яго настроі з пабыцця ў рэдакцыі «Нашай Ні-вы» і, цешу сябе,— часцю мае з ім начныя бя-седы, акрамя таго — нізку вершаў «Места» і, урэщце,— «У вёсцы» і «-Вераніка» 2'. Як далей піша В. Ластоўскі, Максім Багдановіч па-сля ад'езду з Вільні даслаў у рэдакцыю «На-Нівы» рукапіс яборніка, у які.м былі са-браны яго вершы, «як некаторыя з раней друкаваных у «Нэшай Ніве», так і нанова ім напісаныя, над загалоўкам «Кніжка выбраных вершаў», з просьбай выпусціць асобнай кні-жачкай. Рукапіс праляжаў у рэдакцыі больш паўгода, бо не было грошы, каб надрукаваць яго. I толькі ў 1913 годзе былі дабыты грошы на друкаванне рукапісу. Здарылася гэта такім парадкам. Мая швагерка, літоўская піеьмен-ніца Пеледа, прыпязла мне з Кейдан старое антыпедзіум з гербам «Равіч» (дзева едзе на мядзведзю). Гэтае антыпедзіум прадаў Іван Луцкевіч нейкаму памешчыку, каторы пяча-таваўся гербам «Равіч», за 300 рублёў. 150 рубле;' з гэтых грошы пайшло на аплату друкар-ні за друкаванне «Нашай Нівы», а другіх 150 прызначаны на выданне вершаў Максіма Баг-дановіча. Вершы былі здадзены ў друкарню. У час набору іх, перад надрукаваннем перша-га аркуша, Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч дасталі яшчэ нейкую суму грошы ад княгіні Магдаліны Радзівіл на выданне беларускіх кніжак. Пастаноўлена было паказаць спраў-насць перад княгіняй, і дзеля гэтага на зага-лоўнай старонны пастаўлены герб Завішаў (Магдалена Радзівіл з дому Завішаў). Рысунак на акладку даў я са свайго сабрання. Тэты рысунак у 1905 годзе зрабіў адзін з вучняў (не памятаю яго прозвішча)... Рысунак напа-мінае трохі вянок, дзеля гэтага і пастанавіў, карыстаючыся правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўтарскага яшчэ і свой загаловак «Вянок». Выходзіла нягорш і «Вянок. Кніжка выбраных вершаў». А каб апраўдацца перад чытачамі, чаму названа кніжка «Вянком», я на першым, пасля агалоўку, лісце памеціў раз'ясненне: «Вянок на магілу С. А. Палуяна (8 красавіка 1910 г.)». Зрабіў я гэта без веда-ма аўтара, але аснаваўшыся на яго сардэчным адношанні да нябожчыка Палуяна. Між ін-шым, калі кніжка выйшла, Максім Багдано-віч быў вельмі задаволены з майго номыслу, што выразіў у форме падзякі вершам, які павшей быць у маіх архівах. Але, прыняўшы чу-ла агаловак, Максім Багдановіч у даўжэзным лісце выказаў мне нездавальненне, што ў кніж-цы прайшлі, праз недагляд карэктуры, даволі шматлікія памылкі, а галоўная з іх — у вер-шы «Вераніка». Пры ламанні верша пераблы-таны парадак яго: пасля пятага шасціверша (на 111 стар.) 9, 10, 11-е шасціверша, месца якім павінна быць на 113 стар, пасля восьма-га шасціверша.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 [32] 33 34 35 36 37 38