А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Пасля смерці сына Адам Багдановіч дзя-каваў Луцкевічу за другое выданне «Вянка», ажыццёўленае ў 1927 годзе, з прадмоваю А. Навіны. «Тэта трэба было зрабіць дзеля памяці нябожчыка. Аддаваў ён непадзельна сваё харошанькае жыццё паэтычнаму служэнпю сваёй Радзіме, свайму народу. Тэта было ах-вяравальнае служэннс, род асуджанасці — і ў гэтай справе ён рэдкі прыклад: яго вершы — сапраўды выпакутаваныя вершы. Вядома, не ўсё з напісанага трапіла ў друк, але ўсё ж да-статкова поўна будзе ўяўляць кніга яго паку-таў. Наўрад ці дачакаюся паўторнага выдан-ня... і таму радуюся, што нарэшце гэтае выдан-не ажыццявілася». I далей Адам Ягоравіч пі-ша: «Хацелася б мне адказаць вам на роднай мове, якой я валодаю як трэба, але мяне абця-жарвае нязвыклая арфаграфія».

У наступным лісце да Антона Луцкевіча А. Я- Багдановіч расказвае, як ён дапамагаў (калі гэтае слова можна тут ужыць у прамым сэнсе) свайму сыну працаваць над мовай верша. «Я яму радзіў, дзе не хапала беларускага слова, запазычваць і ўсвойваць у беларускай мове расейскія словы, як больш блізкія і зра-зумелыя беларусам, а не хадзіць у пазычкі да чужога дзядзькі, як гэта робяць многія сучас-ныя беларускія пісьменнікі» 18.

Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940), вучоны-этнограф, выхоўваўся ў зусім іншы час, чым пазнейшая беларуская інтэлігенцыя. ён па-свойму разумеў цяжкасці маладой беларускай літаратуры і мовы. Яго папрокі беларус-кім пісьменнікам за ўжыванне нібыта штучных слоў «зусім» замест «саўсім», «вось» за-мсст «вот» з'яўляюцца беспадстаўнымі. Ен называў гэта «засцянкоўшчынай». Таму Мак-ciM часцей за ўсё звяртаўся за парадамі да сваёй цёткі. Паэт добра ўсведамляў, што ідзе працэс шліфаванпя беларускай мовы, і быў перакананы, што трэба выкарыстоўваць і скар-бы беларускага старадаўняга пісьменства, і жывую гаворку беларусаў. Не хапала ж яму самому толькі аднаго — беларускага асярод-дзя, куды ён і імкнуўся.

Сёння цяжка сказаць, якое месца займаў .Максім як паэт у сямейных клопатах і думках бацькі. Няма сумнення, што бліскучы ма-тэматычны талент другога сына — Льва за-чароўваў Адама Ягоравіча і ў яго свядомасці браў верх. У лісце да Кацярыны Паўлаўны Пешкавай ён так характарызуе сыноў: «Мак-сім шмат чытае, Лёва ўвесь пагрузіўся у ма-тэматыку. У яго з чацвёртага класа выявіліся выключныя матэматычныя здольнасці, так што ў гэтых адносінах ён усіх здзівіць; ён яшчэ ў шостым класе пакончыў з гімназічным курсам самастойна і пайшоў далей. Рашае розныя тэарэмы і пасылас іх у матэматычны часопіс. Максім займаецца больш гуманітарнымі наву-камі і піша беларускія вершы — піша прыго-жа, не без таленту і нават лічыцца наватарам у беднай беларускай літаратуры, якая, як Ла-зар, пачынае гжываць. Лёва даволі ажыўле-ны і грубаваты, Максім —больш мяккі і жа-ноцкі. Абодва любімыя таварышамі, увогуле слаўныя хлспцы...» 19

У лістах да Антона Луцкевіча часам чуюц-ца скептычныя ноткі ў адносійах да беларускай літаратуры, а значь:ць, і да заняткау Мак-сіма, але не будзем папракань Адама Ягора-віча. Усё ж ранняя смерць Максіма, а таксама яго пленная літаратурная дзейнасць, адносіны да яс беларусаў прымусілі бацьку шмат у чым памяняць свае погляды.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 [30] 31 32 33 34 35 36 37 38