А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Як даніна павагі Паэту — гэтая кніжачка пра яго і нашу Ракуцёўшчыну, дзе Максім Багдановіч так асэнсаваў свае месца сярод беларускага народа:

Маці родная, Маці-Краіна! Не усцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!

Максіма Багдановіча можна аднесці да першага пакалення беларускіх літаратараў нашага стагоддзя. Яго жыццё было такім кароткім, але такім узнёслым, што сваей вясёлкай ахінула ўвесь небакрай нашай культуры. Драматызм тэмпераменту, важкасць слова, высокамастацкасць вобраза, філасофскае бачанне, гістарызм і глыбіня мыслення зрабілі яго волатам нацыянальнага адраджэння. ён стаў упоравень з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Яны, прызнаныя класікі нашай літаратуры, разам з Цёткай, Алесем Гаруном, Максімам Гарэцкім, братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі ўзняліся да высокага разумения тытанічнай працы па духоўнаму, абуджэнню; і аднаўленню Беларусі. У сваім імкненні служыць родна-му народу яны былі і архітэктарамі, і прарабамі, і чорнарабочымі.

Творчая індывідуальнасць Максіма вырас-ла і на глыбокім засваенні сусветнай літаратуры. Інтэлігент з інтэлігентаў, узгадаваны на гарадской культуры Паволжа, юны Максім добра ўсведамляў дэфіцыт беларускай «фактуры» ў сваёй творчасці, асабліва вясковай. Чытаючы «Нашу Ніву», ен рэальна адчуваў розніцу паміж сабой і тымі паэтамі і празаікамі, якіх узрасціла сялянская рэчаіснасць. Дзеяч нацыянальнага адраджэння, ён не мог не шукаць сустрэчы з Беларуссю, з запаветнай Вільняй, з беларускім народам і творчай інтэлігенцыяй.

Што і казаць, час далёкі, сведкаў жа — сучаснікаў Максіма Багдановіча, з кім сёння можна было б весці гутарку, амаль анікога. Толькі на віленскай лясной палянцы, у далечыні ад гарадской сумятні, жыве аднаадзіная Зоська Верас (Людвіка Антонаўна Войцік). Яе выдатная памяць ужо шмат каму паслужыла. Не раз І не два дзякаваў і я ёй за парады, крытычныя заўвагі, неабходныя папраўкі і важныя дапаўненні. Адзіны жывы галасок з Максімавай пары. А яшчэ нядаўна мы пацяшалі сябе тым, што жывуць яго сучаснікі. Цяпер засталося толькі адно: выкарыстаць нешта з раней запісанага ды спадзявацца на архівы і бібліятэчныя сховішчы. Пакарыстаемся ўсім, чым толькі можна, каб адгарнуць напаўзабытую старонку з жыцця Паэта.


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38