А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Пераходзячы да тагачаснай беларускай (крыўскап) пісьмснчасці, Максім Багданозіч казаў, што, нягледзячы на ўсю яе беднасць, яна мае ў сабе г.аролкі новых дум, новых цэннасцяў. Край беларускі — лясісты і балоцісты. Вось нам і трэба стварыць паэзію лесу, паэзію дрыгвы. Украінская стыхія — стэп, у нас наша стыхія — лес і балота. Тут ёсць свая адметная краса, рытміка, адметны чар. Трэба іх падгле-дзіць, знайсці і вынесці на шырокі свет» 15.

Дапытлівы даследчык старажытнай гісто-рыі Беларусі М. Ермаловіч не абышоў увагай і Багдановічавай творчай спадчыны, якая ака-зала дабратворны ўплыў на ўвесь літаратурны працэс, у тым ліку і на зварот да асэнсавання мінулага нашага народа.

«Выдатнае веданне гісторыі Беларусі М. Багдановіч найперш выкарыстоўваў у ба-рацьбе за паспяховае развіццё беларускай культуры, у палеміцы з тымі, хто імкнуўся закрэсліць беларусаў як народ. 3 аднаго боку, ён змагаўся супраць тых, хто выношваў планы апалячвання беларусаў-католікаў. 3 другога боку, ён гнеўна бічаваў тых, хто, не ведаючы канкрэтных умоў, браўся «выратоў-ваць» беларусаў ад паланізацыі русіфіка-цыяй... Максім Багдановіч лічыў, што самай надзейнай гарантыяй ад гэтай пагрозы можа быць толькі свабоднае развіццё беларускай мовы, асабліва яе ўжыванне ў сельскіх дзяр-жаўных установах і вывучэнне ў школах... М. Багдановіч глыбока разумеў, што веданне народам сваёй гераічнай гісторыі дазволіць яму хутчэй наблізіць светлую будучыню» 16.

Паэт верыў у развіццё беларускай культуры, верыў, што яна — «глыбока жыццёвая з'ява, якая знаходзіцца ў рэчышчы агульна-еўрапейскага прагрэсу». Гэтая багдановічаў-ская ідэя найбольш яскрава прагучала ў яго артыкулах: «На беларускія тэмы», «Беларускае адраджэнне», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця», «Аб веры нашых прашчураў», «За сто гадоў», «Аб гуманізме і неабачлівасці», «Хто мы такія?», «Славянскі свет» і іншыя. I ў гэтым таксама азваўся зарад творчай энергіі, які дала М. Баг-дановічу паездка на Беларусь.

Вядомы гісторык нашага часу М. М. Ула-шчык (1906—1986) адзначаў глыбокае разумение М. Багдановічам значэння летапісных крыніц у справе абуджэння нацыянальнай свя-домасці. Ён падкрэсліў, што паэт першым заў-важыў: у беларусаў у XV—XVII стагоддзях было багатае і адметнае летапісанне, што як-раз М. Багдановіч пазначыў Магілёў «як адзін з цэнтраў хроніка-летапіснай творчасці. Дак-ладнае веданне, надзіва тонкае адчуванне по-дыху мінулага свайго народа — вось што нат-хняла аўтара «Летапісца».

 

3 болем пад захад жыцця ўспомніш пра гэтае ты...

 

У пэўнай меры праліваюць святло на сэнс паездкі паэта на Беларусь лісты яго бацькі да Антона Луцкевіча, да якога ён кожны раз звяртаўся як да «дарагога земляка». Гэтая пе-рапіска, выяўленая намі ў архіўна-бібліятэч-ных сховішчах Вільнюса, даволі яскрава абма-лёўвае тыя жыццёвыя ўмовы, у якіх знахо-Дзіўся Максім Багдановіч.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 [29] 30 31 32 33 34 35 36 37 38