А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

—  Дык, можа, па гэтай прычыне тут выда-ецца «Наша Ніва», а вы збіраеце беларускі музей? — спытаўся Максім.

—  Так,— пацвердзіў Іван Луцкевіч,— і мой папярэднік—Яўстафій Тышкевіч заклад-ваў свой музей, па сутнасці беларускі, такса-ма ў Вільні.

У час вандровак па горадзе Іван Луцкевіч, хутчэй за ўсё, падрабязна расказваў Багдано-вічу пра драматычны лёс Віленскага музея старажытнасцяў. Яго стваральнік — Яўстафій Піевіч Тышкевіч (1814—1873), добра паван-драваўшы па свеце і наглядзеўшыся на бага-тыя музі Даніі, Швецыі, засяродзіўся на ідэі стварэння музея і для свайго народа. Яшчэ ў 1851 годзе ён распрацаваў праект гэтай культурней установы. Не раз ездзіў у Пецярбург, прасіў уплывовых асоб дапамагчы даступіцца да цара і зацвердзіць праект музея і Археала-гічнай камісіі пры ім. У Вільні катэгарычна выступаў супраць адраджэння беларускай культуры адзін з кіраўнікоў Віленскай вучэб-най акругі П. М. Бацюшкаў, брат вядомага рускага паэта. I толькі пасля смерці Мікалая I яго заступнік Аляксандр II зацвердзіў у 1855 годзе «Положение о музеуме древностей...».

Пасля афіцыйнага дазволу браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы пры самай актыўнай дапамозе Уладзіслава Сыракомлі, Адама Kip-кора і іншых адкрылі Віленскі музей стара-жытнасцяў ужо ў 1856 годзе. Знайшлося няма-ла ахвяравальнікаў. Сваімі калекцыямі дзялі-ліся Адам Плятар, Канстанцін Тызенгаўз, Іосіф Жаба, Міхал Гамаліцкі. 3 усіх куткоў Беларусі слалі ў адрас новага музея самыя розныя матэрыялы: каменныя  сякеры,  нумізматычныя знакі, манускрыпты, творы мастац-тва і многае іншае. Да Археалагічнай камісіі хіліліся вучоныя. Пры іх удзеле арганізоўва-ліся экспедыцыі, чыталіся даклады і паведам-ленні.

Музей і Археалагічная камісія плённа пра-цавалі да самага паўстання 1863 года. Культурная дзейнасць беларусаў была спынена жорсткай рукой дыктатара. Створаная гене-рал-губернатарам Мураўёвым камісія па рэ-візіі музея ўзялася за работу. Кіраваў гэтай акцыяй А. Д. Сталыпін, бацька будучага стар-шыні Савета міністраў Пятра Сталыпіна. Мно-гія экспанаты музея былі аб'яўлены «польскай інтрыгай» і адпраўлены ў Маскву. У гэтым жа музеі камісія параіла прадставіць: 1) «Живые свидетели искони присущей здешнему краю русской жизни», 2) «литовское начало отметить», 3) «польские материалы поместить в отдельном зале до дальнейших распоряжений» 13.

Пасля паўстання прайшло нямала часу, але новыя дзеячы беларускай культуры адчувалі на сабе той жа вялікадзяржаўны ўціск. Не раз задумваўся Іван Луцкевіч над лесам сваіх рэд-касцяў, здабытых у доўгіх вандроўках па Беларуси На адным энтузіязме ён сабраў уні-кальную калекцыю для будучага Віленскага беларускага музея. Ведаў цану і выхаваўчы эфект спадчыны свайго народа. У яго калек-Цыі захоўваліся слуцкія паясы, народныя строі, музычныя інструменты, нумізматычныя скар-бы, рукапісныя кнігі, у тым ліку манускрыпты гістарычнай важнасці, зброя і аблачэнні даў-ніх воінаў, рэдкія экспанаты з галіны археало-гч,  этнаграфіі,  гісторыі, літаратуры, палеаграфіі і іншыя помнікі матэрыяльнай і духоў-най культуры Беларусі.

Современная литература различных жанров. Ежемесячный электронный журнал <<Точка ZRения>>


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 [27] 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38