А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

А вось што пісаў непасрэдны сведка той падзеі Вацлаў Ластоўскі: «Праездам у вёску Максім Багдановіч прабыў двое сутак у Віль-ні. Абедзве ночы начаваў у рэдакцыі «Нашай Нівы», якая тады  мясцілася на Завальнай, № 7, у тым самым памяшканні, дзе цяпер [у 1926 г.— Г. К.] Беларуская кнігарня. Абедзве ночы я правёў разам з ім, і кожны раз гутар-кі нашы зацягваліся ад змяркання да сві-тання...»

Перапынім на хвіліначку расказ В. Ластоў-скага і нагадаем сучаснаму чытачу імя гэта-га культурнага дзеяча і змагара за беларус-кую справу, з кім так зблізіўся Максім Багда-новіч летам 1911 года і з кім яму хацелася гаварыць ночы навылет.

Вацлаў Юсцінавіч Ластоўскі (1883 — каля 1938) паходзіў з паўночна-заходняй Беларуси Веды здабываў самаадукацыяй, калі нелі-чыць Пагосцкай пачатковай школы. Жыў і працаваў у Пецярбургу, Рызе, Вільні. У 1S03 годзе ажаніўся з Марыяй Іванаўскайтэ (1872— 1957), якая стала вядомай літоўскай пісьмен-ніцай, яна са сваёй сястрой друкавалася пад агульным псеўданімам Лаздзіну Пяледа. Вац-лау Ластоўскі браў удзел у Беларускай Сацы-ялістычнай Грамадзе. Увогуле, ён быў актыў-ным удзельнікам беларускага грамадскаі a і культурнага руху. Яго захопленасць нацыя-нальнымі праблемамі не магла быць не заўва-жана выдаўцамі «Нашай Нівы», і В. Ластоў-скі стаў сакратаром рэдакцыі гэтай газеты, а таксама загадчыкам першай Беларускай кні-гарні ў Вільні. Ён друкаваў у «Нашай Ніве» і іншых выданнях рэцэнзіі, апавяданні, арты-кулы, матэрыялы па гісторыі Беларусі і нават вершы. Вацлаў Ластоўскі ўпершыню на беларускай мове выдаў у 1910 годзе «Кароткую гі-сторыю Беларусі», а праз пятнаццаць гадоў за-вяршыў сваю буйнейшую працу «Гісторыя беларускае  (крыўскае) кнігі» (Коўна, 1926).

Таму зразумела, якую цікавасць выклікала у Максіма сустрэча з Ластоўскім.

«Багдановіч дзяліўся сваімі думкамі і з за-хапленнем пераймаў ад мяне мае ведамасці з беларускай (крыўскай) этнаграфіі і гісто-рыі, якія я пераказваў яму як умеў, дэмансг-руючы быўшыя пры гэтым калекцыі Івана Луц-кевіча. Асабліва.глыбокае ўражанне на М. Баг-дановіча зрабілі рукапісы старасвецкіх славянскіх кніг і дакументаў, а таксама слуц-кія паясы, якія ён па некалькі разоў глядзеў.

— Тэта ёсць фундамент нашага ядраджэн-ня. Гэта і за тысячу.гадоў будзе сведчыць аб нас!!! — казаў Максім Багдановіч аб номніках нашай старасвецкай культуры...» 12.

Сапраўды, беларускага паэта моцна ўразі-ла старажытная Вільня, дала вельмі шмат яго сэрцу і розуму. Кожная вулачка і нават дом — гісторыя. Знаёміў госця з горадам Вацлаў Ла-стоўскі, а найбольш падрабязна даводзіў Мак-сіму пра беларускія памятныя мясціны Іван Іванавіч Луцкевіч (1881 —1919), чалавек вы-ключных ведаў і высокай культуры. Археолаг, этнограф, археограф, фалькларыст, музеезна-вец.

Вамдруючы па горадзе, яны вельмі часта чу-лі беларускую гаворку. Антон Луцкевіч растлу-мачыў, што ў Вільні здаўна жыве шмат белару-саў, у некалькі разоў болын, чым літоўцаў, што выразна паказаў перапіс насельніцтва 1897 года. Жывуць тут таксама палякі, яўрэі, рускія, караімы. Вакол жа Вільні веска раз-маўляе ў асноўным на беларускай мове. Адтуль пямала пішуць у «Нашу Ніву». У Вільні яшчэ з часоў Скарыны.жылі і жывуць дзеячы беларускай культуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 [26] 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38