А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Максім Багдановіч споўніў да канца іншую ролю — аднаго з вядучых паэтаў і крытыкаў нашай літаратуры. ён пільна сачыў за ўсім, што адбывалася на Беларусі. Можна зразу-мець стан яго душы, калі паэт чытаў зварот •студэнцкай моладзі «Да беларусаў», які быў апублікаваны ў пецярбургскай газеце і раза-сланы па губеранскіх цэнтрах Беларусі Тэты ліст і зараз хвалюе сваёй заклапочанасцю ■будчыняй беларускага народа.

«Усім, хто трошачкі ведае беларускі народ (а яго каля дзесяці мільёнаў), вядома, як не-абходна для яго друкаванае слова на роднай мове. Жменька людзей, жадаючы дапамагчы гэтай справе сваімі сіламі і сродкамі, аргані-завала таварыства, статут якога апублікаваны ніжэй. У Пецярбургу знойдуцца, верагодна, інтэлігентныя людзі з Беларусі, якія не адня-суцца з пагардай да гэтай ідэі і не забудуць беларуса і яго «мужыцкую мову». Жадаючыя дапамагчы гэтай справе сваёй працай або член-скім узносам, могуць знаходзіцца ў ліку чле-наў таварыства. Зараз легальным шляхам трэ-ба сабраць і аб'яднаць шмат раскіданых культурных сіл. Няхай гэтыя сілы і паслужаць для беларускага народа.

Мэты, якіх дабіваецца таварыства, куль-турныя: 1) Таварыства арганізуецца з задачай выдання і распаўсюджвання сярод беларусаў кніг на беларускай мове; 2) Таварыства гэта будзе называцца «Загляне сонца і ў наша ва-конца»; 3) Жадаючыя ўступіць у склад чле^ наў суполкі павінны ўнесці пай—10 рублёў; 4) Кожны член таварыства карыстаецца правам голасу і г. д.

Беларускае таварыства пакуль што паспела выдаць: беларускую азбуку, элементарныя кнігі для адукацыі дзяцей грамаце, а таксама творы беларускіх паэтаў: «Дудка беларуская», зборнік вершаў Мацея Бурачка, «Смык бела-рускі» і «Скрыпка» — зборнік вершаў яго ж. Культурнае выданне пра з'явы прыроды «Гу-тарка аб небе і зямлі», «Жалейка» Янкі Купа-лы і інш.

Болын падрабязныя звесткі пра таварыства можна даведацца па адрасу: Пецярбург, Васільеўскі Востраў, 4 лінія, д. 45, кв. 16».

Дакумент, які мы ўзнавілі для сучаснага чытача, быў шырока распаўсюджаны сярод беларускай інтэлігенцыі, ён хваляваў і душу Максіма Багдановіча.

Вернемся ўсё ж да галоўнай тэмы нашай гаворкі — падарожжа паэта ў 1911 годзе на Беларусь. Вось як пісаў пра гэта бацька Мак-сіма Адам Ягоравіч: «Паездкай ён быў вель-мі задаволены, і, вядома, яна была надзвычай плённай для яго паэтычнай дзейнасці. Калі вярнуўся, ён шмат расказваў пра падзвіжнікаў беларускай літаратуры, аб няшчасцях, ^якія яны перажываюць, аб недахопах сродкаў, аб бескарыслівым служэнні роднаму слову шмат-лікіх работнікаў, галоўным чынам з асярод-дзя настаўнікаў... пра Вільню і яе даўніну і пра тое ўражанне, якое яна зрабіла на яго, пра віленскія калекцыі слуцкіх паясоў, якія ён там бачыў і якія, напэўна, натхнілі яго на напісанне «Слуцкіх ткачых».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38