А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

У 30-я гады сям'я Эміліі Іванаўны жыла па суседстве з Янкам Купалам. На яе вачах пра-цякала жыццё другога беларускага паэта. Ме-навіта яе брат — урач Сцяпан Іванавіч Луц-кевіч (1887—1947) першым прыбег на дапа-могу акрываўленаму Купалу, калі той, даве-дзены да адчаю, у роспачы замахнуўся на ўласнае жыццё. Доктар-сусед прыбег на кліч ^ладзіславы Францаўны і зрабіў усё, што мог, а потым адправіў Янку Купалу ў баль-ніцу.

Рэзкі паварот у лёсе сям'і Шабуняў зрабі-ла нямецка-фашысцкая акупацыя. Эмілія Іванаўна з дачкой і ўнучкай была вывезена ў Германію. Памятаючы сталінскі ўрок 1937 года, сям'я не адважылася вяртацца ў Мінск. Вынеслі нямала пакут, пакуль не пераехалі ў ЗША. Жаданне ж сустрэцца з радзімай ніколі не згасала.

Няма ў жывых самой Эміліі Іванаўны, па-старэлі яе дочкі Яніна і Марыя, але вялікая любоў да Беларусі перадавалася з пакалення ў пакаленне ў гэтай сям'і і адгукнулася ў твор-часці вельмі лірычнага і таленавітага спевака Данчыка — Багдана Андрусішына, праўнука Эміліі Іванаўны.

Багдан, якога ў сям'і пяшчотна клікалі Дан-чыкам, яшчэ ў 1977 годзе прыемна здзівіў ама-тараў беларускай музыкі першай грампласцін-кай «Данчык пяе «Беларусачку». Спеваку было тады толькі дзевятнаццаць гадоў, ёнвучыў-ся на факультэце журналістыкі і славянскіх моў. У 1981 годзе Данчык закончыў універсі-тэт і, зарабіўшы трохі грошай, адправіўся ў падарожжа па Еўропе. Як.заўсёды— з гіта-раю. Пабываў у Італіі, Францыі, Германіі, Шве-цыі. Лсабліва яму запомпілася сустрэча з Польшчай, выступление перад беларускімі слухачамі Беласточчыны. Потым з'явілася другая пласцінка спевака — «Я ад вас далека». I вось у 1989 годзе была выпушчана яшчэ ад-на грампласцінка — «Мы адной табе нале-жым». Гэтую «кружэлку» (так называе яе Данчык) ён рыхтаваў разам з заслужаным артыстам БССР, салістам Беларускага радыё і тэлебачання Лявонам Барткевічам.

Свае захапленне беларускай песняй Данчык тлумачыць наступным: «Яны самі [маці Юлія і бабця Яніна.— Г.       патрыёты сваёй Бацькаўшчыны і выхоўвалі мяне і майго брата ў любові і пашане да таго, ад чаго мы пахо-дзім. Напрыклад, дома мы заўсёды гаварылі толькі па-нашаму; вывучалі гісторыю, геагра-фію, культуру Беларусі; часта сустракаліся з нашымі людзьмі, і ад малога актыўна ўдзель-нічалі ў грамадскім жыцці (беларуская школа, беларускі тэатр і г. д.). Дык, нягледзячы на тое, што я нарадзіўся ў Амерыцы, Беларусь была для мяне роднай з пялёнак» |0.

Восенню 1989 года Данчык разам са сваёй маці Юліяй прыляцеў з далёкай Амерыкі і ўпершыню ступіў на зямлю сваіх продкаў. Ма-ці павяла сына ў парк Янкі Купалы, дзе да вайны стаяў іхні дом, дзе ўсё напамінала пра людзей блізкіх, дарагіх.

Спявак даў некалькі канцэртаў, і кожны з іх праходзіў з поўным аншлагам. Прыгожы го-лас, шчырасць выкайанпя, выразнасць інтана-цыі зрабілі яго выступленні непаўторнымі. Светлы тэнар беларускага спевака з-за акіяна пачула і палюбіла моладзь Беларусі. Сярод яго рэпертуару самая шчымлівая песня «Зорка Венера». Такая ўжо повязь часоў: ад юнага Максіма да юнага Данчыка.

 

Рэха лета 1911 года

 

Калі б не слабое здароўе, Максім той год пражыў бы не ў Яраслаўлі, а ў Пецярбургу, куды па рэкамендацыі «Нашай Нівы» павінен быў адправіцца для спецыялізацыі па беларускай філалогіі. Але выпала ехаць туды Бра-ніславу Тарашкевічу, які заняўся распрацоў-кай першай «Беларускай граматыкі для школ».

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38