А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Максім Багдановіч рассмяяўся.

—  Ну дык жаніўся пасля гэтага верша Іван Якімавіч?

—  Вядома ж, на маёй маме Соф'і Эмяры-каўне Лычкоўскай, гэта быў яго другі шлюб.

Пра ўсё гэта Эмілія Іванаўна расказвала ў сям'і, найперш сваей старэйшай дачцэ Яні-не. Э. I. Шабуня памерла ў 1974 годзе ў Нью-Йорку. Яна сапраўды была найбольш аўтары-тэтнай сведкай ракуцёўскага жыцця паэта.

На сённяшні дзень з жывых сведкаў побы-ту Максіма ў Ракуцёўшчыне засталася толькі старэйшая дачка Эміліі Іванаўны — Яніна Аляксандраўна. Яна тады была маленькай дзяўчынкай. Адзінае, што яна памятае, як Максім часам браў яе на рукі, расказваў каз-кі, розныя здарэнні. Рабілі праходкі да сас-новага бору. Вось чаму ўспаміны Яніны Аляк-сандраўны — гэта ўспаміны не столькі яе, коль-кі яе маці Эміліі Іванаўны.

Якраз з успамінаў Эміліі Іванаўны вядома, што Максім Багдановіч у Ракуцёўшчыне жыў асобна: у маленькай хатцы, дзе звычай-"а жыла прыслуга. I гэта было не жаданне Вацлава Лычкоўскага, а просьба самога Мак-сіма, на якой ён настаяў. Есці збіраліся ў ся-Дзібным доме гаспадара, дзе жылі госці з •Нінска. На шпацыр выходзілі гуртам пад вечар, калі сонца садзілася за зубчаты край бору. I за сталом, І на праходках Максім быў цікавым субяседнікам. Удзень жа ён гуляў адзін, заходзіў да сялян, вёў з імі нязмуша-ныя гаворкі, спачуваў іх жыццю. Для яго мно-гае ўпершыню адкрывалася ў вясковым быце, і ён вечарам, на шпацыры, дзяліўся свімі ўра-жаннямі: то захапляўся спрытам тутэйшых рупліўцаў, то суперажываў нейкую бяду. На-таляўся музыкай народнай мовы.

Ну а паэзія, літаратура?.. Няўжо пра гэта не заводзілі гутаркі?

Эмілія Іванаўна прыпамінала, што Максім у дыскусіях быў даволі гарачы і адстайваў свае погляды. Яна, як і шмат яе сучаснікаў, зачыт-валася паэзіяй С. Надсана, аб чым і сказала Максіму. Ён тактоўна запярэчыў і пакрыты-каваў рускага паэта за лішняе захапленне эро-тыкай. У Багдановіча былі свае крытэрыі літа-ратуры, глыбіня мыслення маладога М. Баг-дановіча ўражвала многіх, хто з ім дыскусі-раваў.

Зтаго далёкага лета Эмілія Іванаўна зга-двала і такое. Хоць Максім і дваццаці гадоў не меў, але для паважнасці адпусціў бародку і выглядаў трохі старэй свайго юначага ўзро-сту. Запомніліся яго вельмі прыгожыя рукі. У манерах яго адчувалася культура гарадско-га чалавека.

Тады ж Ядвіся трохі закахалася ў Максіма і раўнавала яго да Эміліі:

— Калі я яму прапаную шклянку гарба-ты, ён не п'е, а калі ты — ніколі не адмаўля-ецца. Я ж так стараюся для яго, а ён зусім спакойна да гэтага адносіцца, толькі ветліва падзякуе...

А вось яшчэ адзін ліст з успамінам пра мі-нулае. Яго прыслала мне зусім нядаўна малод-шая дачка Эміліі Іванаўны — Марыя Аляк-сандраўна Шабуня-Чапялёва, якая жыве зараз у Ленінградзе. Яна таксама піша, як маці расказвала пра Ракуцёўшчыну, пра сустрэчу з Максімам Багдановічам. Адзін з яркіх штры-хоў гэтых успамінаў — любоў паэта да дзя-цей. Найбольшай забаўлянкай таго лета была маленькая Янінка. Яе дзіцячыя штомінутныя «адкрыцці» прыемна цешылі паэта. ён смяяў-ся, а часам і паўтараў за ёю нейкія смешныя слоўцы, мог падоўгу слухаць маленькую шча-бятушку.

Эмілія Іванаўна прыпамінала, з якім уну-траным хваляваннем Максім чакаў яе ацэнкі, калі чытаў свае вершы, давяраючы яе слыху і густу. Асабліва клапаціўся ён пра даклад-насць беларускага слова і не раз пытаўся: «Ці так?» Максім радаваўся добраму выпадку, які звёў яго з добрай дарадчыцай. I як меркаваў сам паэт, Эмілія Іванаўна добра ведала літа-ратуру і любіла яе.

«Шаловливый эрот» - Классическая эротическая поэзия. На сайте размещена галерея эротической живописи.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38