А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

—  Было гэта ў Тарасевічах, што ў 25-ці вяр-с'гах ад Бабруйска. Сабралася шмат людзей на святкаванне Спаса. Завітаў туды і наш вядомы пісьменнік. Так выпадак звёў яго з маім бацькам. Ён зрабіў на Дуніна-Марцінкевіча добрае ўражанне. Паэт прысвяціў Івану Якіма-вічу Луцкевічу верш «Заўтра Спаса, кажуць людзе»9. Хоць сустрэча адбылася ў 1867 го-дзе, але верш, напісаны праз год, з'явіўся на старонках «Минского листка» ў 1902 годзе. Ру-капіс твора быў у майго бацькі, а другі аўто-граф В. Дунін-Марцінкевіч падараваў гаспа-дару маёнтка пану Ксаверыю Вайніловічу, якому належалі як Тарасевічы, так і Карытна. Пад перапісаным ад рукі вершам свае проз-вішча паэт не паставіў, напэўна, палічыў, што блізкія яму людзі і так будуць ведаць, чый твор. Дарэчы, Ксаверый Вайніловіч быў вялі-кім аматарам беларускай культуры. I каб ары-гінал верша не страціўся, пан Вайніловіч пера-даў асабіста ў калекцыю Рамуальда Зямкевіча.

—  Вы не прыпомніце радкі верша, што пры-свячаліся Івану Якімавічу? — папрасіў Багда-новіч.

—  Калі ласка, мы ўсе яго ведалі.

Заўтра Спаса, кажуць людзе,

У Тарасевічах кірмаш будзе:

Трэба ехаць, падзівіцца;

Потым шмыгнуць да двара

Павіншаваць Гаспадара.

— Паночку Яночку! Дай табе Божэ

За год даждаці святога Спаса,

Каб як лес расло ўсякае збожжа,

Дык будуць пірагі І густая каша;

Не купляй мяса, а з сваей гавяды

Здаровай, маладой І тлустай, як лані,

Кармі сямейку, гасцей і чэляды,

Дык ужо ж тады будзеш панам на ўсе сані!

У бочках, яндоўках і ўсякай пасудзе,

Каб не выбіралася гарэлка, мёд, піва.

Няхай п'юць удоваль добры і злы людзі,

На завісь непрыяцелем і ўсім на дзіва.

Кінь жыцце бурлацкае,

а пашукай жонкі Маладой,

прыгожай І любяшчай цябе,

Каб усе зайздросцілі і глыталі слінкі.

Тады будзеш шчасліў, жывучы як у небе.

А за такое, хоць дурное, мае' павітанне

Дай чарку гарэлкі, ды палюбі шчыра,—

то з мяне і стане.

5 серпня 1868 року, Карытна


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38