А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Яшчэ адна сведка

 

Час ужо такі далёкі, што, здавалася, і не знойдзецца ніводнай жывой душы, хто змог бы расказаць пра рэаліі знаходжання Максіма Багдановіча ў гэтай вёсачцы. Ды не. Знай-шлася... Тыя мае першыя невялікія публіка-цыі пра Багдановіча ў Ракуцёўшчыне якімсьці чынам тргпілі ў рукі Эміліі Іванаўны Шабу-Hi — роднай сястры Івана і Антона Луцкеві-чаў, якая летам 1911 года разам са сваёй ста-рэйшай дачкой Янінай прыязджала з Мінска сюды на адпачынак. Наездамі адзін ці два разы была тут і яе маці — Соф'я Эмярыкаўна.

Эмілія Іванаўна Шабуня (1886—1974) была замужам за інжынерам-мінчуком Аляксан-драм Апалінаравічам Шабунем, беларускім ін-тэлігентам, які спрыяў адраджэнню нацыяналь-най культуры, яго родны брат — адвакат Антон Апалінаравіч Шабуня быў сярод самых актыўных стваральнікаў у 1903 годзе Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а таксама засна-вальнікам выдавецкага таварыства «Мінчук».

У гутарках з Максімам Багдановічам у Ракуцёўшчыне Эмілія Іванаўна не раз называла імёны блізкіх ёй братоў Шабуняў, а таксама расказвала пра Каруся Каганца, Аляксан-дра Уласава, Цётку, Алеся Гаруна, Уладзімі-ра Самойлу, Сяргея Скандракова, каго яна ведала асабіста. Для паэта гэта было, акрамя ўсяго, сведчанне назіральнай асобы, якая сама душой гарнулася да беларускага руху. Максим задуменна слухаў пра кожную асобу і ра-даваўся іх поспехам. Удакладняў, перапытваў і рабіў для сябе вывады.

Цікавіўся М. Багдановіч і бацькам Эміліі Іванаўны, які выхаваў такіх адданых беларускай справе людзей, якімі былі яго сыны Іванг. і Антон. 3 вуснаў Эміліі, як можна даведацца з успамінаў яе дачкі Яніны, Максім пачуў на-ступнае. Іх бацька — Іван Якімавіч Луцкевіч. (1831 —1895) быў чалавекам, якога трэба залі-чыць да самых першых служачых Беларускай чыгункі. ён працаваў у Лібаве, Шаўлях, а не-задоўга да смерці перабраўся ў Мінск і пася-ліўся ў драўляным дамку свайго цесця Эмя-рыка Лычкоўскага, што стаяў па вуліцы Кра-шчэнскай, 27 (дарэчы, зараз тут парк Янкі Ку-палы, дзе стаіць музей народнага паэта.— Г. К.).

Максім быў уражаны ратнымі подзвігамі штабс-капітана рускай арміі I. Я. Луцкевіча над Севастопалем у час Крымскай вайны, які вярнуўся дамоў з баявымі ўзнагародамі.

Эмілія Іванаўна расказвала Багдановічу, як бацька паступова пранікся ідэямі дэмакра-тызацыі грамадскага ладу, з пагардай глядзеў на прыгонніцтва. I невыпадкова малады энер-гічны штабс-капітан стаў у шэрагі інсургентаў у час паўстання 1863—1864 гадоў. Яго атрад уступіў у адкрытую бойку з царскімі войска-Mi ў лесе пад Мінскам.

—  А дзе гэта пад Мінскам? — зацікавіўся паэт.

- Сёння гэта ўжо новы раён Мінска, там зараз чыгуначны вакзал,— адказала  Эмілія. - А вы ведаеце, што мой бацька сустракаўся з Вінцэсем Дуніным-Марцінкевічам?

—  Цікава, раскажыце.

Сайт «Хитрый мышонок» - На сайте собран фольклор народов Европы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38