А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Вацлаў Эмярыкавіч спагадліва адносіўся і да сваіх пляменнікаў Івана і Антона Луцке-вічаў, ведаў іх цяжкасці ў выдавецкай справе. Маці братоў Луцкевічаў Соф'я Эмярыкаўна была роднай сястрой Лычкоўскага, яна, можна сказаць, адна (муж яе памёр у 1895 г.— Г. К.) выгадавала і вывучыла сыноў І дачку. Стары Лычкоўскі цаніў высакароднасць памкненняў сваіх пляменнікаў і па магчымасці спрыяў ім. Не выключана, што нейкія субсідыі маладыя грамадскія дзеячы маглі атрымаць і ад яго, хоць дзядзька не быў вялікім багацеем. Не ад-мовіў стары Лычкоўскі сваім пляменнікам і прыняць Максіма на той памятны летні адпа-чынак.

Хто ж ён, гэты ракуцёўскі гаспадар?

У 1911 годзе Вацлаву Лычкоўскаму хіба што толькі паўсотні мінула. ён жа паважаўся за старэйшага. Адзінокі, без уласнай сям'і, жыў толькі з сястрой Ядвігай Русецкай, лёс мужа якой невядомы. Сярэдняя сястра Соф'я ўжо даўно была замужам за Іванам Якімаві-чам Луцкевічам. Старэйшы брат для сясцёр застаўся аўтарытэтам назаўсёды. Гэта, зрэш-ты, адчувалі і яго пляменнікі Іван і Антон.

Лычкоўскія належалі да не вельмі, можа, старога, аднак даволі ўстаялага ў сваіх тра-дыцыях беларускага шляхецкага роду, першыя звесткі пра які сустракаем у пісьмовых крыні-цах XVII стагоддзя. Іх родавым уладаннем была Грабёнка, што на Ігуменшчыне. На праця-гу гэтых больш чым двухсот гадоў Лычкоўскія былі пакрэўлены з даволі вядомымі родамі Корсакаў, Шэметаў, Свентаржэцкіх і іншымі. У выніку розных сямейных падзелаў гаспадар-ка драбілася, і бацька Вацлава — Эмярык Антонавіч Лычкоўскі ўжо хадзіў у «арандата-рах». У гэтай сям'і былі героі вайны 1812 года. Адзін з Лычкоўскіх быў удастоены ваенных узнагарод за крымскія баталіі 1854—1856 гадоў. Не выключана, што паўстанцкі кліч 1863 года таксама быў пачуты ў сям'і Лычкоў-скіх.

3 разрослай сям'і, як гэта часта бывала, малодшыя сыны адыходзілі з бацькавай сядзі-бы і заводзілі сабе гаспадарку ў іншым месцы. Так зрабіў і Эмярык Лычкоўскі. ён прыдбаў кавалак някепскай зямлі з фальваркам у Ра-куцёўшчыне.

 

Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў у Ленінградзе не адзін раз выручаў даследчы-каў у высвятленні самых розных акалічнасцяў, падзей нават у такіх маленькіх вёсачках, як Ракуцёўшчына. Пераступіў і я парог знаёмага архіва, каб адшукаць «іголачку ў стозе» тысяч спраў іншых вёсачак і гарадоў. У фондзе Га-.юўнай выкупной установы адшукалася інфар-маныя пра ранейшых уласнікаў ракуцёўскага фальварка, што ўладалі ім да Лычкоўскіх. У дакуменце на імя Ф. I. Шыманскага сказана, што гэтая сядзіба ў 1866—1867 гадах належала менавіта яму. Потым адбыўся нейкі па-варот у лёсе гаспадара, і новым уладальнікам стаў М. А. Стацэвіч. Але і ў спадкаемца не ўсё ішло гладка, і ў 1872 годзе зямельны акт куплі-продажу афармляўся ўжо на імя Эмя-рыка Антонавіча Лычкоўскага. Сын Вацлаў меў 22—23 дзесяціны зямлі. Паводле «табелю аб рангах» такі маёмасны стан цягнуў толькі на аднадворца, і не вышэй. Аднак жа ракуцёўцы звалі яго ў вочы панам, а за во-чы — «панічом», не наносячы гонару Вацлава Лычкоўскага ніякай крыўды.

На сайте «Сказки народов Кавказа» собрана богатая колекция фольклора народов Кавказа.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38