А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

1991 год — год векавога юбілею Максіма Багдановіча — час своеасаблівых падрахункаў нашых пошукаў і роздумаў праягожыццё і творчасць. Па шчасліваму супадзенню гэта і васьмідзесятыя ўгодкі паездкі Багдановіча на Беларусь. Надышоў час разабрацца ва ўсіх акалічнасцях той вандроўкі паэта. Пасля свайго другога «адкрыцця» Ракуцёўшчына вельмі хутка здабыла папулярнасць і ўлілася ў «суполку» знакамітых літаратурных сядзіб, куды паломніцтва становіцца духоўнай патрэбай людзей. Тут завязаўся моцны вузел памяці, як тады для Багдановіча, а цяпер для нас, шанавальнікаў яго таленту. Вядома ж, былая старасвецкая сялянска-фальварковая Ракуцёўшчына даўно змяніла сваё аблічча, і ўсе жо едуць у абноўленую, змененую самім жыццём вёсачку. 3 кветкамі і добрымі думамі. Штогод прыбаўляецца гасцей і з аддаленых краёў. Ракуцёўцы ўжыліся ў сваю новую ролю называцца людзьмі з Максімавай ваколіцы, і некаторыя з іх ужо апавядаюць прыезджым пра слыннага паэта. Часам апавядалыіікі расквечваюць свой расказ фарбамі ўласнай фантазіі. А яшчэ ж гадоў дваццаць назад большасць з іх паціскала плячыма, калі гаворка заходзіла пра паэта.

Праляцела восемдзесят летаў над ракуцёўскімі пагоркамі. Рэдка якую хату можна было б назваць равесніцай той пары, а чалавека — тым больш. Колькі тут памянялася, адышло не адно пакаленне сейбітаў і жней. Коль-кі за гэты час песень перапета, колькі выплакана слёз. Толькі сама прырода ў ваколіцах вёскі бадай што захавалася без асаблівых змен. Праўда, ваенным часам сякера знесла зубчаты бор, агаліліся прыгажуны-ўзгоркі. I зараз яны ўгінаюцца-выпростваюцца пад ця-жарам глыбокага ворыва гусенічных трактароў, страчваюць сваю першароднасць. Маляўнічасць і лагоднасць Ракуцёўшчыне надаюць квяцістыя лутавіны. Жыве-бруіцца крыніца сярод альшэўніку і вербалозу, нараджаючы і адпраўляючы ў свет рачулку да Вяллі. Не зніклі і не страцілі сваёй глыбока сялянскай прывабнасці вулачкі вёскі. Можа, некаму яны здадуцца занадта простымі, але ж і ў гэтым іх непаўторнасць.

На нашу радасць жыве тут і сакавітая народная мова, напамінае пра адвечнасць людскога слова — з архаікай і наватворамі. У ракуцёўцаў ёсць свая няпісаная, але самая галоўнейшая канстытуцыя — традыцыя продкаў: «Так нашы дзяды гаварылі і рабілі, і мы так будзем». У гэтым ёсць свой рацыянальны пачатак: тут яны нараджаліся, працавалі, пелі і плакалі, а надыходзіў час — паміралі, але са сваей зямлі не сыходзілі. Караніліся цэлыя сялянскія роды. Толькі зараз гарадское жыццё зманьвае моладзь у Маладзечна, Мінск ды яшчэ далей.

Сярод раздольнасці краявідаў запамінаецца ўжо даволі старога веку хата на тэрасе, што спускаецца да самай рэчкі. На сцяне хаты драўляная мемарыяльная дошка, якая на-гадвае нам, што тут летам 1911 года жыў і працаваў Максім Багдановіч. Недалёка ад хаты пагойдваюць ужо парадзелымі чупрынамі старыя клёны ды ясені, што некалі былі навідавоку ў паэта.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38