А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Прыемна ўсведамляць, што з утварэннем літаратурнага музея Максіма Багдановіча УДакладняць фактаграфію паэта ўзяліся на-вуковыя супрацоўнікі. Пашлі ім, Божа, плёну! Свае слова тут прамаўляе і наша творчая інтэлігенцыя. Кожны, ці амаль кожны, пісь-меннік ці мастак, кампазітар ці кінарэжвісёр дамалёўвае партрэт Максіма Багдановіча, чалавека Прадвесня.

Пры чарговай паездцы ў архівы Вільні я, без вялікіх спадзяванняў на поспех, вырашыў пагутарвіць і з малодшым свінам знанага лі-таратуразнаўцы і грамадскага дзеяча Антона Навіны — Лявонам Луцкевічам, інжынерам-знергетыкам. I цяпер у памяці гучыць такое чаканае:

— Я добра памятаю той дамок у Ракуцёў-шчвше,— без запінкі адказаў Лявон.— Мой бацька не раз мяне браў з сабой у тую вёску. Бывала, з Валодзем Грышалём ўсе закуткі аббегаем...

Не прайшло і месяца, як Лявон Антонавіч зрабіў па памяці малюнак той хаткі аранда-тара, у якой і жыў Максім. Зрабіў ён своеасаб-лівы «трыпціх»: у блізкім плане, без дома Лыч-коўскіх, тады з вышыні «птушынага палёту», але, напэўна, улавіў, што сядзіба будзе гля-дзецца кампазіцыйна больш выразней, калі гэ-тыя будыніны акажуцца на адным малюнку, і з'явіўся трэці варыянт ілюстрацыі. Паслаў свой твор усім тым сведкам, хто памятаў, хто бываў у Ракуцёўшчыне. Вядома ж, не падпі-сваў малюнка. Аднак усе старажылы адразу пазнавалі маленькую хатку арандатара і фаль-варковы дом самога гаспадара і без вялікіх разыходжанняў называлі: «Гэта ж сядзіба Лычкоўскага ў Ракуцёўшчыне».

Так адноўлена была памяць забытай літа-ратурнай мясціны. Дарэчы, сам жа Лявон Ан-тонавіч    перафатаграфаваў   свой   малюнак.

Упершыню я змясціў яго ў брашуры «У родным краі», якая выйшла ў 1983 годзе8.

Браты Луцкевічы абмалявалі партрэт іх-няга крэўнага — Вацлава Лычкоўскага. Ціка-ва, што іх расказ пра гаспадара фальварка сыходзіўся з расказам Вінцэся і Александры-ны Есьмановічаў ды і іншых старажылаў Ра-куцёўшчыны. Натуральна, што Максім часцей за ўсё сустракаўся і гаварыў у вёсцы з гаспа-даром дома, а таму яго партрэт варты ўвагі. Спяшаюся на сустрэчу са сваімі знаёмымі — Есьмановічамі.

Заўсёды пачцівы Вікенцій Мікітавіч Есьма-новіч (ён памёр у 1979 г.—Г. К.) знаходзіў разумнае і добрае слова павагі да памяці Вацлава Лычкоўскага, пра якога грэшна было і сказаць што-небудзь благое, бо меў ён добрую душу і спагаду да людзей.

—  Як ён размаўляў з людзьмі, з суседзямі?

—   Па-тутэйшаму, па-беларуску,— адказаў стары ракуцёвец.

—   Ці былі ў яго сябры сярод аднавяскоў-цаў?

—   Гэта мне цяжка сказаць, але ад сваіх людзей ён нос не адварочваў, цаніў у чалаве-ку гаспадарлівасць. Былі шляхцюкі, што бры-дзіліся свайго, але пра Лычкоўскага гэтага не скажаш. Да яго хінуліся людзі, прыязджалі госці з Вільні, Менска, Пецярбурга.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38