А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Падзякаваў я старому за цікавую гутарку, і ён ужо нялёгкай хадой пайшоў дамоў. Паглядзеу яму ўслед і падумаў: ен жа равесшк Багдановіча. Проста не верыцца, што такім вось дзедам мог быць і Максім. А мог жа... Але не, так не стала. Паэт застаўся маладым.

 

 

I знікшы дзень вярнуўся...

 

Нехта мог бы сказаць: «Ці ёсць над чым перажываць, усё, або амаль усё, устаноўлена». Значыць, і пошукі можна спыніць. Не, якраз цяпер іх у самы раз і працягваць. На мой по-гляд, не адшукана яшчэ самае галоўнае — пе-рапіска з бацькам, з сябрамі, якім Максім па-сылаў лісты з Ракуцёўшчыны. Няўжо не за-сталося ніякіх слядоў? Лісты з вё.скі сказалі б нам шмат аб чым, пра ўбачанае ў Красным, у Ракуцёўшчыне, пра наваколле. Нейкія Багда-новічавы рукапісы, напрыклад, трымаў у сваёй калекцыі, як і шмат іншых беларускіх літа-ратурных помнікаў, Рамуальд Зямкевіч.

Услед за многімі літаратуразнаўцамі і я сцвярджаў, што ўсе музейныя зборы Р. Зям-кевіча пайшлі прахам у час сумна вядомага варшаўскага пажару ў канцы вайны. Ды вось летам 1989 года прыязджаў з Беластока бела-рускі паэт Ян Чыквін і перадаў мне пісьмо ад Аляксандры Бергман, старэйшай шукальніцы нашых літаратурных і культурных скарбаў, даследчыцы гісторыі Заходняй Беларуси Яна з затоеным спадзяваннем і даверам паведамі-ла, што, на думку прафесара беларускай філа^-логіі Варшаўскага універсітэта А. Яблонскай і іншых сведак, дом, дзе знаходзілася багатая калекцыя Рамуальда Аляксандравіча Зямкевіча, не згарэў. А значыць, нельга цяпер сцвяр-джаць, што і сабраныя ім пісьменніцкія рукашсы зніклі бясследна. Ажыла надзея на но-выя адкрыцці.

А хіба даследаваны ўсе асабістыя архівы тых дзеячаў нашай культуры, хто сустракаў Максіма Багдановіча ў Вільні, хто суправа-джаў паэта ў Ракуцёўшчыну? Вядома ж, не. Адных смерць застала, як і самога Максіма, у разгар творчай дзейнасці, іншыя загінулі ў засценках сталінскіх апрычнікаў, трэціх узя-ла вайна і іншыя ліхалецці.

Здарыліся памылкі ў маіх ранніх публіка-цыях пра ракуцёўскія знаходкі. Напрыклад, у артыкуле «Тут гасціў Максім Багдановіч», змешчаным у газеце «Літаратура і мастацт-ва» ад 26 ліпеня 1966 года, я памылкова наз-ваў прозвішча старажыла Вінцэся Есьмано-віча, пра што мне, пры першым жа з'яўленні увёсцы, сказалі яго суседзі. У след за мной гэ-тую ж памылку паўтарыў Алесь Бачыла, аб чым я шкадваў і прасіў прабачэння. Як важна ў такой сур'ёзнай справе быць дакладным.

Шмат зрабіла ў выяўленні новых матэрыя-лаў і вывучэнні спадчыны М. Багдановіча ста-рэйшына беларускай бібліяграфіі Ніна Вата-цы, але Ракуцёўшчына застаецца калі не «прагалам», то нейкай умоўнасцю. Мусімпры-знацца, што у багдановічазнаўстве гэта самае слабое месца. Г сёння нам усім разам трэба на-магацца запоўніць гэты прагал канкрэтыкай літаратурных і жыццёвых фактаў.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38