А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Сышліся ўжо як даўнія знаёмыя і доўга таманілі пра мясцовую старасветчыну. Пасля па маёй парадзе тут пабываў паэт Алесь Ба-чыла, які працаваў над лібрэта «Зоркі Венеры», а таксама над кнігай «Сцежкамі Мак-сіма».

Многае выпала з памяці і дзеда Вінцэся. Што ж тут зробіш? Не вёў жа ён дзённікаў ці сямейнай хронікі. Такое не для сялян. Многія .дэталі побыту Максіма маглі быць занатава-ны якраз у дзённіках ці пісьмах паэта да баць-кі. Але ж дзе яно ўсё падзявалася?

Разважаем са старым — чым мог сюды пры-ехаць Максім Багдановіч? Сышліся на адным варыянце: з Вільні да станцыі Уша мог ён ехаць толькі цягніком, а ўжо тут і пехатою недалёка.

—  Што змянілася ў вашай вёсцы за гэтыя дзесяткі гадоў з таго часу, як тут жыў Максім?

—  Змены ёсць, і немалыя, можа, яны не такія вялікія, не кідкія ў вочы, як у Красным, усё ж ёсцека. Вядома, мы жывём воддаль ад гасцінца, дык у нас заўсёды было трохі заціш-ней. Ды і да ўсяго новага не мы першыя кіда-ліся. Усё гэта пазней да нас даходзіла. А пад час войнаў дык і ў нашым «зацішку» добра-такі грымела.

—  А сама прырода змянілася?

—  Шчэ і як. Раней, бывала, выйдзеш з хаты, глянеш у бок Чысці, там быў інакшы вы-гляд: лес, кусты. Што маліны там было, а чар-ніц, брусніц, дурніц. А на журавіны — тут царства ягаднае. Гарні ды гарні. Там рос аль-шэўнік, арэшнік, а на вышэйшых месцах сасон-кі ды елкі. Абапал Ракуцёўшчыну абступаў сасновы бор. Краса была...

—  Дык хто ж вінаваты ў такім абыходжан-ні з прыродай?

—  Найперш неразумнае начальства, ну і сам чалавек, што здзекаваўся з нашай красы. Не ўмее ён цаніць дабро. Нагналі ўсякіх ма-шын, трактароў і спляжылі ўсю Чысць і давай агаляць тарфянішча, лезці ў зямлю глыбей і шырэй. А начальства ўсё падганяла: давай, давай. Збудавалі цэлы горад тарфянікаў, а торфу ўжо не стала. Дык куды спяшаліся? Ка-жуць, нешта другое прыдумаюць, абы людзі не брынгалі. Сабралі ж сюды з усяго свету, і школу рускую адчынілі, каб усякай нацыі дзе-ці вучыліся. А нашым дык і няма дзе на род-най вучыцца. Як бы на гэта паглядзеў Максім Багдановіч?

Крыўду і дакор старога няцяжка зразумець. 3 прыродай трэба жыць у згодзе, лічыцца з інтарэсамі краю. Сапраўды, гадоў трыццаць пяць назад заклалі амаль поруч з Ракуцёў-шчынай і Касцюшкамі торфабрыкетны завод. Вывесілі плакат: «Торф датэрмінова!» Так і выбралі той дар прыроды «датэрмінова». А каб даць людзям занятак — каб яны не «брынга-лі», як казаў дзед, узвялі домабудаўнічы кам-бінат.

—  А што ж асталося з часоў Багданові-ча? — яшчэ адно пытанне дзеду.

—  Ёсцека веска, рэчка, крыніца... Усё ж мы жывём. I дай Бог, каб не перавёўся наш род... Застаўся і той самы дом Лычкоўскага. Трохі яго перасыпалі маладзейшыя гаспада-ры. А ўсё ж гэта той самы дом І на тым самым месцы стаіць.

социология


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38