А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

—    Ці быў ваш бацька тым летам 1911 года ў Ракуцёўшчыне?

—    Не. Ён арандаваў участак зямлі ў Красным, у пана Сніткі. Дакладней будзе — мой Дзед Паўлюк меў арэнду. Жыў ён тады ў тым «доме Напалеона», самай прыкметнай будыні-не ў наваколлі.

—    Колькі дзесяцін зямлі было ў таго раку-цёўскага гаспадара?

—  Дваццаць дзве — дваццаць тры дзесяці-ны. Так, здаецца, І арэндны дакумент тады складаўся.

Зноў гаспадар паказвае абрысы старой ся-дзібы, потым спускаемся з ім да студні пад высачэзнай ліпай, а яшчэ ніжэй, сярод мала-дой травы, легка заўважыць невялічкі зруб, што ахоўвае крынічку. Тут без асаблівых змен, прыкладна так і выглядаў рэльеф мясцовасці ў часы Багдановіча. Крынічка, выбіўшыся з-пад гары, пятляе сярод гушчару альшэўніка І лазы, набываючы абрысы рачулкі. Хочацца падзякаваць ракуцёўцам, што здаўна засцера-гаюць крынічку ад засыхания і забруджван-ня. Часта і цяпер п'юць яе сцюдзёную ваду.

Цікаўны чытач запытае: дык што, тут ні-чога не змянілася? Не. На жаль, няма даўней-шага пруда, ці, дакладней, сажалкі, што была ў канцы саду, але з'явіўся новы, які напаў-няе ўсё тая ж магутная вададайная крыніца. Кажуць, крынічак у той ваколіцы біла шмат, але страцілі сілу і замерлі. Страх агортвае, а раптам і гэтая... Будзем верыць у нераўнадуш-насць вяскоўцаў.

Каб не апусцеў краявід, Уладзімір Грышэль, пасадзіў чародку маладых клёнікаў. Не бяд-нее ніва жыцця, хоць і маладога гаспадара. можна так назваць толькі ў параўнанні з ра-нейшымі. Партызаніў у навакольных лясах,. потым прайшоў вогненнымі дарогамі на захад. 3 таго пекла вайны выйшаў інвалідам. Мае ўзнагароды.

—  Колькі буду жыць, буду даглядаць гэ-тую сядзібу,— сказаў на развітанне Уладзі--мір Андрэевіч.— Хацелася б, каб тут, як гэта. было даўней, рос вялікі бор.

Бацька Уладзіміра Андрэевіча — Андрэй Паўлавіч Грышэль (1888—1944) набыў некалі тэты фальварак на арэндных пачатках. Па-колькі ў прыстарэлых Лычкоўскіх дзяцей не было, то права распараджацца ракуцёўскай уласнасцю было дадзена іх пляменніку Антону Іванавічу Луцкевічу. ён і заключыў кан-тракт з Андрэем Грышалём. Пасля смерці Вацлава Лычкоўскага засталася яго сястра Ядві-га Русецкая, якая жыла да самай смерці ў хаце ўжо новага гаспадара.

Па-беларуску Андрэй Грышэль перапісваў-ся з Антонам Луцкевічам. Грышэль перасце-рагаў спадчынніка, што «лезуць у Ракуцёў-шчыну розныя арандатары», і таму прасіў яго прыехаць з Вільні, каб на месцы аформіць усе дакументы на прыналежную па закону А. Гры-шалю частку фальварка, бо яна можа апынуц-ца ў руках суседа Таргонскага 1. У Ядвігі Ру-сецкай былі свае клопаты, і яна пісала лісты да А. I. Луцкевіча, каб таксама не аказацца «на бабах», а быць раўнапраўнай гаспадыняй.

 

Апошняе спатканне з дзедам Вінцэсем

 

Пасля першай сустрэчы з равеснікам Мак-сіма прайшоў нейкі час. Звестак у мяне стала болей, але ж і пытанняў назбіралася не менш. Зразумела, што аднаму чалавеку не пад сілу ўсё ведаць, але пакарыстацца жыццёвым запасам паважанага Вікенція Мікітавіча Есьмано-новіча проста неабходна. Зноў еду ў Ракуцёў-шчыну.

«Многоточие...» - Антология современной поэзии. Ежегодный поэтический сборник.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38