А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Але за прайшоўшыя дзесяцігоддзі не надта змянілася планіроўка вёскі. I гэта нягледзячы на пажары, войны, беды. Сіла вёскі ў традыцыі, і дзякуючы ёй яна кожны раз адра-джалася «па старых паперах». Гэта, можа быць, і ёсць самае істотнае ў Ракуцёўшчыне, калі думаць пра яе мемарыяльнасць.

Прыехаўшы з Вільні на станцыю Уша, Макам Багдановіч, напэўна, перш за ўсё прайшоўся вулачкамі мястэчка Краснага. Ну што ж там нейкая вярста хады ад вакзала да Ракуцёўшчыны. Паэт мог тады бачыць у Красным мноства крамак, паштовую станцыю, Пакроў-скую царкву, якая тут стаіць з 1889 года. У 1911 годзе дабудоўваўся касцёл, які асвяцілі ў 1912 годзе. На самай высокай гары ў Красным стаяў прыгожы палац — помнік драўля-нага дойлідства канца XVIII стагоддзя, які на-лежаў пану Снітку. Тую будыніну яшчэ называлі «домам паляўнічага» ці «домам На-палеона». Але адно і другое — хутчэй легенда, чым праўда.

Пра побыт мястэчка і навакольных вёсак, у тым ліку і Ракуцёўшчыны, пісаў па просьбе Рускага геаграфічнага таварыства настаўнік Красненскай школы Мікалай Кладніцкі. Яго каштоўныя нататкі захоўваюцца сярод ману-скрыптаў рукапіснага аддзела бібліятэкі Ві-ленскага універсітэта, і ёсць магчымасць па-дзяліцца ўражаннем ад прачытанага.

Краснае ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя мела 75 двароў з насельніцтвам у 600 душ. Раскінулася абапал гасцінца Мінск — Мала-дзечна — Вільня. Мястэчка стаіць на несудна-ходнай рацэ Уша, па імені якой і названа гэтая станцыя, што ўзнікла пры чыгунцы, якая злучае Лібаву (Ліепаю) і Ромны. Драўляны вакзал 3-га класа. Тыя майстры, што ўзводзілі гэтую будыніну, мелі ў дзень заробкі ад аднаго да трох рублёў. Рынка тут не было, і ме-стачкоўцы, і навакольныя сяляне ездзілі на торг у Маладзечна, Гарадок, Радашковічы. Хоць матэрыял не датаваны, але гутарка ідзе пра Краснае канца XIX — пачатку XX стагод-дзяў. Тут жылі людзі розных прафесій: сталя-ры, муляры, кавалі, бондары, ткачы, каменя-ры. Але найбольш сталым заняткам было зем-ляробства. У XVII ст. ім уладаў Я- Кішка.

М. Кладніцкі ў адказ на пяцьдзесят пунк-таў анкеты Геаграфічнага таварыства даў не-каторыя звесткі і пра Ракуцёўшчыну. Удаклад-ніўшы, што тут сенакосамі занята 22 дзесяці-ны зямлі, лугамі—15, ён заўважае пра адсутнасць добрых пашаў, а «таму скаціна аташчалая». Лепшыя пашы ёсць толькі каля Сві-даў і Граніч. Спосаб вядзення сельскай гаспа-даркі ў большасці выпадкаў трохпольны, радзей — двухпольны. У Ракуцёўшчыне было да 200 дзесяцін зямлі, якія можна было браць у арэнду. Меўся яшчэ лес. Гуртавога жывёлаводства тут не існавала. Настаўнік з пратакольнай дакладнасцю апісаў, чым і як абся-ваюць палі, якія культуры садзяць у агаро-дах.

Цікавае назіранне Мікалая Кладніцкага пра мову. Яно асабліва важнае для нас, паколькі да гэтай гаворкі прыслухоўваўся Мак-сім Багдановіч. Паводле М. Кладніцкага, тут панавала беларуская мова. На ёй размаўлялі не толькі сяляне, але і шляхта і нават красненскія яўрэі, толькі апошнія дадавалі свой жаргон. Сярод некаторых лютэран можна было часам пачуць польскую мову. А па-руску размаўляў толькі адзін святар Красненскай царквы.

Паколькі ў Кладніцкага звестак пра Ракуцёўшчыну не багата, то звернемся да польскага"«Слоўніка геаграфічнага...» (1888), дзе сказана, што тут жыло 37 душ. Сярод землеўласнікаў значыцца яшчэ і фальварак сям'і Стацэвічаў. Лічба жыхароў даецца прыблізная, і таму звернемся яшчэ да матэрыялаў перапісу насельніцтва 1897 года. У Ракуцёўшчыне Краснасельскай воласці Вілейскага павета жыло 68 душ, сярод іх 32 мужчыны. Акрамя аднаго, усе аднесены былі да сялянскага саслоўя . Вёска ўспамінаецца ў 1646 годзе.

Такім чынам, складваўся своеасаблівы партрэт Ракуцёўшчыны часоў Максіма Багдановіча.

Новости театра


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38