А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

А калі паэт у вёсцы прабыў два месяцы, то ён мог застаць і першае жніво ды пачуць хоць бы такую песню.

Да вячорная зара

Перахожая была,

Перайшла ўсё неба,

Дастала да месяца.

Як стала — засвяціла,

Сонейка засмуціла.

Маладая дзевачка

Перахожая была,

Перайшла сені, хату,

Памінула мамачку,

Дастала да свякроўкі,

Як стала — заплакала:

— Свякроўка, мая мамка,

Ці буду табе міла,

Як роднай мамцы?

— Дачушка, дзіця мае,

Хоць бы ты і шаўком была,

Не будзеш ты мне міла,

Як сваей роднай мамцы.

А як нясліся конікі з кірмашу паўз вокны хаты, у якой жыў Максім Багдановіч, то хіба ж ён не чуў тыя галасы падвяселеных мужыч-коў?

Баба Еўка, дзед Тамаш, Го-го-го.

Паехалі на кірмаш, Го-го-го.

Што павезлі прадаваць, Го-го-го.

Тэта трэба зрахаваць, Уха-ха-ха.

Дзве курыцы, петуха, Го-го-го.

I асьміначку аўса, Го-го-го...

Ці яшчэ вось такая.

—   Кума мая, кумачка, дзе жывеш? Чаму мяне ў госцейкі не завеш?

—   Ці ты, кум, розуму пытаеш, Ці ты маёй хатачкі не знаеш?..

Чуў паэт тут і гаротныя песні, поўныя жалю. Жыццё ж народнае ўсё на святлаценях...

 

Чытаючы архіўныя старонкі

 

Бока сучасніка бачыць Ракуцёўшчыну зу^ сім не такой, якой яна была восемдзесят гадоў назад, пад саламянымі стрэхамі, з натураль-най гаспадаркаи, у якой чуўся водгалас далё-кага патрыярхальнага жыцця. Душа ж сялян-ская тут і цяпер яшчэ такі някепска караніцца, хоць і моцна падсечана пазнейшымі рознымі пераменамі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38